Kobryń is a city at the confluence of river Muchaviec, river Kobrynka and channel Bonа, the administrative center of the Kobryń district. The population in 2018 was 53,177 people. Located 52 kilometers east of Bieraście (Brest). Kobryń is an ancient Magdeburg city in the historical Biereściejščyna (Bieraście region), the former capital of an appanage principality, an ancient castle of the Grand Duchy of Lithuania.

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму Кобрынь. На думку географа В. Жучкевіча, назва места ўтварылася ад імя зьніклага народу обраў, які паводле старажытных летапісаў насяляў Заходняе Палесьсе. Згодна зь меркаваньнем І. Сташэўскага тапонім утварыўся праз засваеньне кельцкага імя Кобрунус, тым часам А. Трубачоў адкідаў кельцкае паходжаньне як неабгрунтаванае і тлумачыў назву Кобрынь як вынік складаньня прэфіксу -к з стараславянскім -брьние («бруд»). У пісьмовых гістарычных крыніцах часоў Вялікага Княства Літоўскага места ўпамінаецца вылучна пад назвай Кобрынь, гэтак жа яго называлі мясцовыя жыхары. Цяперашняя афіцыйная назва «Кобрын» – калькаваньне з расейскай мовы.

Асноўныя факты з гісторыі горада

• Першы пісьмовы ўпамін пра Кобрынь як уладаньне князёў ўладзімерска-валынскіх зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 году: ««Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей…»
• У пачатку XIV стагодзьдзя Кобрынь далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 году ён знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Альгерда. У XIV стагодзьдзі на месцы старажытнага дзядзінца і пасаду збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII стагодзьдзя). У 1404 годзе места стала сталіцай княства, што знаходзілася ў валоданьні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 годам упершыню ўпамінаецца Спаскі манастыр. У 1-й палове XVI стагодзьдзя ў месьце збудавалі касьцёл.
• У 1519 годзе Кобрынь стаў цэнтрам староства, а ў 1520 годзе – сталіцай павету Падляскага ваяводзтва. З 1532 году места знаходзілася ў валоданьні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і распачаліся мэліярацыйныя працы (канал каралевы Боны). На 1563 год, паводле рэвізіі, у Кобрыні было 377 двароў, дзейнічалі касьцёл, 3 цэрквы, Спаскі манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў места страціла павятовы статус і ўвайшло ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
• У 1586 годзе Кобрынь перайшоў да каралевы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрозьнівалася актыўнасьцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 сьнежня 1589 году яна надала месту Магдэбурскае права, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява сьвятых Ганны і Марыі зь немаўлём Езусам на руках». Ганна асабіста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам. У 1596 годзе Спаскі манастыр прыняў Унію.
• Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Кобрыню ліцьвінамі: «литвин… Мартишка з города с Кобрина» (1609–1610 гады).
• У другой палове XVII – пачатку XVIII стагодзьдзяў Кобрынь значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. З прычыны страты эканамічнага значэньня ў 1766 годзе яго перавялі ў стан мястэчкаў. У 1784 годзе тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыцьцё Каралеўскага канала. На 1790 год у месьце было 360 дамоў. У 1791 годзе Кобрынь зноў стаў сталіцай павету. 14 верасьня 1794 году расейскія акупацыйныя войскі А. Суворава разьбілі пад Дывінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Т. Касьцюшкі і занялі места.
• У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету. Імпэратрыца расейская Кацярына II падаравала колішняе магдэбурскае места Сувораву.

Кобрынь. Мухавец. Напалеон Орда, 07.04.1864

• У вайну 1812 году 27 ліпеня пад Кобрынем расейскія войскі здабылі першую перамогу над арміяй Напалеона. На 1817 год тут было 326 будынкаў, зь іх 4 камяніцы. У 1845 годзе месту даравалі новы, расейскі герб. У 1882 годзе пачаўся рух на лініі Палескае чыгункі Пінск – Жабінка, у Кобрыні зьявілася чыгуначная станцыя. У 1895 годзе пажар зьнішчыў траціну места. У пачатку ХХ ст. у Кобрыні было 25 камяніцаў і 1.202 драўляных будынкаў, дзейнічалі 2 цэрквы, касьцёл, сынагога і некалькі юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі павятовая вучэльня, прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай, прыватная жаночая 1-клясная вучэльня, жыдоўская жаночая вучэльня і некалькі хедараў.
• За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кобрынь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
• 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кобрынь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР.
• Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кобрынь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.
• У 1939 годзе Кобрынь увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 20 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Part 1. Lenina street

Вулiца Ленiна Да сярэдзіны XIX стагодьдзя план Кобрыня ўключаў 8 вуліцаў. Прыкладна ў гэты час пачалася пракладка праз горад «Берасьцейска-Бабруйскай» шашы; частка магістралі прайшла праз тэрыторыю...

Part 2. Castle Square and Monastery of the Holy Savior

Замкавы пляц На плане Кобрыня 1798 года пазначана ўжо дванаццаць вуліцаў замест сямі, якія існавалі ў XVI стагодьдзі. Да таго ж узьнік яшчэ адзiн пляц –...

Part 3. Liberty Square and Pershamayskaya Street

Пляц Свабоды Плошча Свабоды – галоўная плошча ў гістарычным цэнтры Кобрыня. Размяшчаецца на скрыжаваньні вуліцаў Леніна, Першамайскай, Кастрычніцкай, Інтэрнацыянальнай, Суворава, Савецкай, Матросава, 17 Верасьня. У архітэктуры...

Part 4. Internacyjanalnaja Street, Lenina square & Savieckaja Street

Вулiца Iнтэрнацыянальная Яшчэ да ўзьнікненmня Кобрынскага княства, у пачатку XIV стагодьдзя, Кобрыншчына ўваходзіла ў склад Ратненскага княства з цэнтрам у Ратне. Відавочна, адсюль і назва дарогі,...

Part 5. Suvorava Street

Вулiца Суворава У другой палове XVIII стагодьдзя ў Кобрыне з'явілася Губэрнская вуліца, якая вяла ад рынкавага пляцу ў паўднёвым кірунку да нядаўна закладзенай сядзібе «Губэрня». У...

General map of Kobryń attractions

Part 1. Lenina street

Вулiца Ленiна Да сярэдзіны XIX стагодьдзя план Кобрыня ўключаў 8 вуліцаў. Прыкладна ў гэты час пачалася пракладка праз горад «Берасьцейска-Бабруйскай» шашы; частка магістралі прайшла праз тэрыторыю...

Continue reading

Part 3. Liberty Square and Pershamayskaya Street

Пляц Свабоды Плошча Свабоды – галоўная плошча ў гістарычным цэнтры Кобрыня. Размяшчаецца на скрыжаваньні вуліцаў Леніна, Першамайскай, Кастрычніцкай, Інтэрнацыянальнай, Суворава, Савецкай, Матросава, 17 Верасьня. У архітэктуры...

Continue reading

Part 5. Suvorava Street

Вулiца Суворава У другой палове XVIII стагодьдзя ў Кобрыне з'явілася Губэрнская вуліца, якая вяла ад рынкавага пляцу ў паўднёвым кірунку да нядаўна закладзенай сядзібе «Губэрня». У...

Continue reading