Ноmiel is a city on the river Sož (Sozh), the administrative center of the city council, district and region. This is the second most populous place in the country, according to 2020 there were 510,300 people living here. Ноmiel is the largest city in the Belarusian Paleśsie (Pаlesie), located 301 kilometers southeast of Minsk, near the border with Ukraine. Railway junction with directions to Žłobin (Zhlobin), Kalenkavičy (Kalenkavichi), Babrujsk (Babruisk), Čarnihaŭ (Chernihiv). Port on Sož (Sozh). Airport (border checkpoint).

There are several versions of the origin of the toponym Ноmiel:

• Традыцыйна назву паселішча зьвязваюць з старажытнаславянскім тэрмінам гаміла (гамола) – «магіла, узгорак». Аднак на думку сучасных дасьледнікаў, яна паходзіць ад слова гом, якое азначала больш дэталёвую структуру рэльефу – «узвышша над ярам, нізінай». Адпаведна, літаральнае значэньне назвы Гомля  «мясцовасьць, зрытая ярамі, ярыстая» (што яшчэ можна заўважыць праз тапанімічныя назвы і захаваныя кавалкі дагістарычнага рэльефу: Гамяюк, Кіеўскі спуск, Цыганскі спуск, Гарэлае Балота, Дзеднава і іншыя).
• Ад агульнага продка і першакнязя, якога звалі Гом (ўсё навакольле – Гом’я; а само места і мястэчка – адпаведна Гом’е). Да гэтай вэрсіі пасуе яшчэ той факт, што прозьвішчы карэнных гамелян маюць агульны корань Гом, да таго адным з удзельнікаў у замірэнчых дамовах зь Бізантыяй пры Аскольдзе быў нейкі невядомы Гомол.
• Ад аднаго з аб’ектаў гідраніміі – ракі Гамеюку (Гаміюку). Паводле А. Рогалева, назва складаецца зь дзьвюх частак: Гом- (высокае месца і пад.) і -юк (вада, плынь і падобнае).
• Апрача цяперашняй, гістарычныя крыніцы зьмяшчаюць наступныя варыянты напісаньня назвы места: Гом[a], Гомей[b], Гом’е[c],Гомій і Гомін[d] сустракаліся тамака і іншыя (памылковыя) формы – Гомглій, Гомой, Гобля, Хемль. На многіх эўрапейскіх мапах XVII – пачатку XX стагодзьдзяў тапонім перадаваўся лацінкаю як Homel. Варыянты назвы на іншых мовах: польск. Homel, рас. Го́мель. Традыцыйная беларуская трансьлітарацыя – Homiel.

Асноўныя факты з гісторыі горада

• XII–XVII стагодзьдзi. Гомель з'яўляецца моцным цэнтрам абароны Панізоўя. Умацаваньні зь земляным валам і найпрасьцейшым частаколам зьявіліся тут ужо ў XI стагодзьдзі, пазьней вал шматразова дасыпаўся. Археалягічныя дасьледаваньні, якія праводзіліся ў мескім парку ў пачатку 1990-х гадоў, паказалі, што першыя паселішчы радзімічаў былі тут у IX–X стагодзьдзях.
• 1142 год. Першы пісьмовы ўпамін пра Гомель зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе: «И слышавъ уже билися Ольговичи у Переяславля съ стрыемъ его с Вячеславомъ и съ братомъ его Изяславомъ. И поиде на волость ихъ и взя около Гомия». У той час горад знаходзіўся ў складзе Чарнігаўскага княства. Каля 1157 году князь смаленскі Расьціслаў Мсьціславіч выкарыстаў барацьбу за кіеўскі сталец і ўчыніў выправу на Чарнігаўскае княства «и взя около Гомия волость их всю», але неўзабаве чарнігаўскія князі вярнулі Гомель. У 1159 годзе тут ратаваўся ад міжусобіцаў князь кіеўскі Ізяслаў Давыдавіч. Паводле археалягічных зьвестак, горад значна пацярпеў ал Ардынскай навалы.
• 1335 год. Гомель далучаецца да Вялікага Княства Літоўскага і з гэтых часоў жыве лёсам пагранічнага замка на паўднёва-ўсходняй ускраіне дзяржавы, займае важнае месца ў абарончым поясе замкаў Панізоўя. Разам з Старадубам з'яўляецца часткаю «ўдзелу» князя Патрыкія Нарымунтавіча, пляменьніка Альгерда.
• 1406–1419 гады. Местам кіруе вялікакняскі намесьнік, потым ім валодалі: Свідрыгайла (да 1435 году), уцекач з Маскоўскага княства князь Васіль Бароўскі (1436–1452), які пазьней вярнуўся дадому. З 1452 году Гомель зноў у руках састарэлага Сьвідрыгайлы. Па ягонай сьмерці места перайшло да зьбеглых князёў мажайскіх, адмова якіх у 1499 годзе ад прыняцьця каталіцтва прывяла да доўгай барацьбы за валоданьне местам. У гэтую барацьбу ў 1500 годзе ўмяшаўся маскоўскі гаспадар, у якога мажайскія ўцекачы знайшлі падтрымку.
• Чэрвень 1535 году. Войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Юр’я Радзівіла бяруць Гомель у аблогу. Вялікі князь Жыгімонт Стары паставіў задачу: «И естли б Бог милый допомог напервей замку Гомья достати, або огнем его спалити, приказуем вам: […] двадцать человеков, с топоры, которыи бы мели тот замок Гомей зарубити, поки войски наши оттоль не выйдуть, штобы теж люди Московскии не впередили». Тым часам у ніводным зь вядомых на сёньня дакумэнтаў няма сьведчаньняў таго, што вялікі князь аддаў войску загад спаліць Гомель, калі яму не адчыняць брамы. Таго ж году Жыгімонт Стары заснаваў Гомельскае староства як асобнае дзяржаўнае ўтварэньне ў складзе гаспадарскіх Падняпроўскіх воласьцяў. Пастановай вялікага князя ў 1537 годзе мяшчане Гомля і ўся воласьць вызваляліся ад «роблення замку Гомейского на 1 год… под тым обычаем иж они не мели до году одного замку рубити и ничего в нем оправовати, хиба естли бы которые кгонты в замку опали, або дощчка ся где оторвала, то мели за ся прибити и направити». У гэты час замак меў моцны абарончы вал, драўляныя шмат’ярусныя вежы, сьцены-гародні з баявой галерэяй – «блянкаваньнем», а таксама ўяздную браму з пад’ёмным мастом – «узводам», перакінутым праз роў. З замку ішоў патаемны падземны ход да Сажу, адкуль у час аблогі бралі ваду. З 1561 году, разам з умацаваньнямі замка, упамінаюцца і ўмацаваньні места – лініі ўласна мескай фартыфікацыі. Гомель атачаўся земляным валам, наверсе якога стаялі драўляныя вежы і сьцены-гародні. Уезд і выезд ажыцьцяўляліся праз брамы: Чачэрскую, Магілёўскую, Рэчыцкую і Водную, якая выводзіла на мескую гандлёвую прыстань. Перад валам ішоў глыбокі абарончы роў зь перакінутым празь яго пад’ёмнымі мастамі, падведзенымі да брамаў.

Гомельскi замак. XVI стагодьдзе

• 21 сакавіка 1560 году (паводле іншых зьвестак у 1562 году). Вялікі князь Жыгімонт Аўгуст зацьвердзіў пячатку і герб Гомля: «у чырвоным полі срэбны крыж». Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў места ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету новаўтворанага Менскага ваяводзтва. У Інфлянцкую вайну (1558–1582) Гомель неаднаразова бралі маскоўскія войскі Івана IV Тырана, аднак у ліпені 1576 году аддзел гетмана вялікага Юрыя Радзівіла здолеў адбіць яго. Праз 5 гадоў, 5 траўня 1581 году, Гомель зноў зазнаў напад маскоўскіх войскаў, якія «…до замку неведоме ночью пришедши, на место ударили и место огнем выпалили». Замак, аднак, захапіць ня ўдалося. У час антыфэадальнага паўстаньня пад камандаю Налівайкі ў годзе места на пэўны час стала прыстанкам паўстанцаў-казакаў, якіх падтрымалі тутэйшыя мяшчане.
• 1614–1615 гады. За часамі Маскоўскай дзяржавай з Рэччу Паспалітай у Гомельскім замку бесьперапынна знаходзілася невялікая залога, якая налічвала 40 казакаў і 40 жаўнераў. Іх падтрымлівала мескае рушаньне. У 1633 годзе Гомель бараніўся ад казацкіх сотняў Булгакава і Ярмоліна, якія таксама ня здолелі захапіць замак. У кастрычніку 1648 году ўкраінскія казакі на чале з палкоўнікам Главацкім і беларускія сяляне занялі места, абрабаваўшы шляхту і заможных людзей. Мяшчане амаль што ўсе «паказачыліся». Аднак загон Главацкага быў у Гомлі нядоўга, яго адклікаў да Ўкраіны Багдан Хмяльніцкі.
• 1649 год. Па Корсунскай бітве з дапамогаю часткі мяшчанаў Гомель захапілі казакі палкоўніка Нябабы. Але Збароўскі мір дазволіў гетману вялікаму Янушу Радзівілу сканцэнтраваць дастатковую колькасьць войска дзеля аднаўленьня цэнтральнай улады ў Гомлі, Чачэрску і іншых местах. У чэрвені 1651 году палкоўнік Нябаба накіраваў загоны Забелы і Окшы на Гомель. Спачатку тут было 7 тысячаў казакаў, а пазьней падыйшло яшчэ 10 тысячаў. Места абаранялі вялікая наёмная залога (на чале з капітанам Мантгомэры) і мясцовае апалчэньне. 13 чэрвеня была першая спроба ўзяць замак з дапамогаю падкопаў і штурму, але ж абаронцы вытрымалі. Пазьней Нябаба тэрміновым лістом на некаторы час адазваў казакаў ад Гомля. Пры канцы чэрвеня 1651 году яны зноў узялі места ў аблогу. Але да залогі прыйшло падмацаваньне і яна ўтрымалася.
• Чэрвень 1654 год. У самым пачатку вайны паміж Маскоўскай дзяржавай з Рэччу Паспалітай, да Гомля з Ноўгараду-Северскага падышло войска наказнога атамана Залатарэнкі. Яно налічвала 20 тысячаў конных і пешых ратнікаў. Войска Залатарэнкі без асаблівых намаганьняў пераадолела мескія ўмацаваньні і падыйшло да замку. Паставіўшы навокал яго і па суседніх узгорках гарматы, казакі пачалі аблогу. За ўвесь час ад пачатку аблогі да 11 ліпеня яны чатыры разы хадзілі на штурм, але ўсе прыступы былі марнымі. Абложаныя таксама чынілі вылазкі ў адказ. Разумеючы, што гамельчукі сваёй упартасьцю «всей Литве и войскам ее сердца и смелости додают», Залатарэнка зьвярнуўся да абложаных ад імя цара і Багдана Хмяльніцкага з прапановай здацца, але тыя «гордо и сурово» адмовіліся. Тады казакі ўцягнулі некалькі невялікіх гарматаў на Спаскую царкву, што стаяла за Гамеюком непадалёк ад замка. Страляючы распаленымі ядрамі, яны выклікалі ў замку пажар. Вылазка з мэтай ліквідацыі гэтай артылерыйскай пазыцыі скончылася для абложаных няўдачай. Неўзабаве казакі знайшлі і ўзарвалі патайны ход да вады, што ў рэшце прадвызначыла лёс замку. У выніку 13 жніўня 1654 году, па больш як паўтарамесячнай аблозе, жыхары места мусілі здацца. Вайна 1654–1667 гадоў моцна адбілася на стане Гомля. Аднак замак, калі ўлічваць зьвесткі 1666 году, ён усё яшчэ захоўваў сваю моц.
• 1670 год. Гомель атрымлiвае Магдэбурскае права. На 1681 год тут было 165 дымоў. З пачатку XVIII стагодьдзi у Гомлі дзейнічаў касьцёл, з 1717 году пры царкве Сьвятога Міколы – базылянскі манастыр. Апроч таго, у Спасавай Слабадзе, што месьцілася каля замка, уцекачы-стараверы заснавалі манастыр. Вядома, што ўладальнік Гомельскага староства князь Міхал Чартарыйскі ў 1737 годзе збудаваў у месьце новы моцны дубовы замак зь вежамі і сьценамі, у якіх былі шматлікія байніцы, паглыбіў ровы і паправіў пад’ёмны мост. У 1764 годзе расейскія карныя войскі спалілі слабаду старавераў каля Гомля, а яе жыхароў вывезьлі ў Расею. На 1765 год у месьце налічвалася 206 дымоў.

Гомель. Ратуша. XIX стагодьдзе

• 1772 год. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Гомель апыняецца ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэчыцкай правінцыі Магілёўскай губэрні. Кацярына II падаравала магдэбурскае места Пятру Румянцаву «для увеселения». Апошні загадаў разабраць вежы і сьцены драўлянага замка, зрыць валы. У 1785 годзе, паводле праекту Б. Растрэльлі, на іхнім месцы пачалі будаваць мураваны палац. Румянцаў, не жадаючы прысутнасьці ў Гомлі павятовых чыноўнікаў, дамогся ператварэньня паселішча ў прыватнаўласьніцкае мястэчка пры ўмове пабудовы ім новага места, дзе б разьмясьціўся павятовы цэнтар. Пазьней Гомель увайшоў у склад Беліцкага павету. Румянцаў у 1777–1786 гадох збудаваў новы павятовы цэнтар (Новая Беліца) на левым беразе ракі Сож, за 3 вярсты ад Гомля. У 1793 годзе на беразе Сажа збудавалі Ільлінскую царкву. У 1809–1819 гадох паводле праекту архітэктара Д. Кларка вялося будаваньне Петрапаўлаўскага сабора. 8 лістапада 1819 году ў Гомлі адкрылася першая ў Расейскай імпэрыі лянкастарская школа. Апроч таго, у месьце існавалі гімназія (з 1797 году), гасьціны двор, шкляны, кафляны, сьпіртавы заводы, ткацкая і прадзільная фабрыкі, трывалы драўляны мост праз Сож. У 1822 годзе завяршылася ўзьвядзеньне касьцёла.

Гомель. Касьцёл i Рынкавы пляц. 1848 год

• 1852 год. Новы ўладар князь Іван Паскевіч пераводзiць павятовы цэнтар у Гомель (павет пераназвалі ў Гомельскі) і абвяшчае Новую Беліцу заштатным местам, а ў 1854 годзе яе далучаюць да Гомля ў якасьці прадмесьця (цяпер – Навабеліцкі раён). На падставе гербу Новай Беліцы, дараванага ёй у 1781 годзе, распрацавалі герб Гомля, зацьверджаны ў 1856 годзе. За часамі Паскевіча адкрыліся шкляная мануфактура, цукровы завод (1832 год), сьвечачны завод (1840 год), крупарушка (1853 год), некалькі канатных і лесапільных прадпрыемстваў, царкоўна-прыходзкая аднаклясная вучэльня (у Новай Беліцы, 1835 год), народная вучэльня (1841 год). У 1850 годзе праз Гомель прайшла шашэйная дарога Санкт-Пецярбург – Адэса і першая ў Расейскай імпэрыі тэлеграфная лінія Санкт-Пецярбург – Севастопаль, у 1873 годзе – Лібава-Роменская чыгунка, у 1888 годзе – Палеская чыгунка. На 1854 год у месьце было 1219 будынкаў. Гомель значна пацярпеў ад пажару ў 1856 годзе, калі згарэла 540 будынкаў. У 1857 годзе праз раку збудавалі аркавы мост. У 1873 годзе пачало ўжывацца газавае асьвятленьне, у 1879 годзе – брукаваньне вуліцаў.

Палац Румянцавых-Паскевiчаў. А. Iдзкоўскi, 1834–1840

• 1913 год. Гомель становiцца буйным прамысловым цэнтрам, найбольшымі прадпрыемствамі места былі мэханічныя майстэрні Лібаўска-Роменскай чыгункі і запалкавая фабрыка «Везувий». У Першую сусьветную вайну 1 сакавіка 1918 году Гомель занялі войскі Нямецкай імпэрыі, пазьней – украінскія войскі Сымона Пэтлюры.
• 25 сакавіка 1918 году. Згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гомель абвяшчаецца часткай Беларускае Народнае Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, утварылася Беларуская рада, дзейнічалі рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты і рээвакуацыйны пункт для беларускіх уцекачоў. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Гомель увайшоў у склад БССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
• 29 красавіка 1923 году. Адбываецца ўвод у эксплюатацыю першай чаргі мескай электрастанцыі.
• Сьнежань 1926 году. Гомель вяртаюць у склад БССР, дзе ён становiцца цэнтрам раёну, з 1938 году – вобласьці. 4 лістапада 1928 году пачынаецца рух на чыгуначнай лініі Навабеліца – Прылукі. У 1928 годзе пачынаецца ўзьвядзеньне заводу «Гомсельмаш».
• 1937 год. У пэрыяд сталінскіх рэпрэсіяў, супрацоўнікі НКВД у мясьціне пад назвай Шчакатоўскі лес (на поўдзень ад места) праводзілі масавыя расстрэлы мірных жыхароў.
• 1940 год. У Гомлі працуюць 264 прамысловыя прадпрыемствы, аб’ёмам прадукцыі места займала 3-е месца ў БССР пасьля Менску і Віцебску, ягоная ўдзельная вага складала 16,6% прамысловасьці БССР. Функцыянавалі настаўніцкі і лесатэхнічны інстытуты, 2 НДІ.
• 19 жніўня 1941 – 23 лістапада 1943 году. У Другую сусьветную вайну Гомель знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Гомель. XXI стагодьдзе

Part 01. Palace and park ensemble of Rumiancaŭ and Paskievič

Будаўніцтва палацава-паркавага комплексу было распачата ў 1777 годзе па ўказаньні генэрал-фэльдмаршала Пятра Аляксандравіча Румянцава (1725–1796), якому «вёсачка Гомій» была падараваная Кацярынай II за выдатныя перамогі...

Part 02. Lenin Square

Пляц Леніна – сёньняшні цэнтар Гомелю, яго сэрца. І так было ва ўсе часы. У часы Кіеўскай Русі амаль увесь сярэднявечны Гомій размяшчаўся на тэрыторыі...

Part 03. Savieckaja Street (formerly Rumiancaŭskaja). Even (west) side

Вуліца Савецкая – адна з найстарэйшых вуліцаў Гомеля, яна была пазначаная на яго мапе 1783 года. Была забудавана ў канцы XVIII стагодьдзя. Пачыналася ад Саборнай...

Part 04. Savieckaja Street (formerly Rumiancaŭskaja). Odd side

Вулiца Савецкая, 1. Будынак былой гарадзкой Думы Будынак па Савецкай, 1 быў пабудаваны ў 1880-я гады ў стылі эклектыкі па праекце гомельскага архітэктара Яўгена Кірылавіча Торліна...

Part 05. Bileckaha street and Puškina street

Вулiца Бiлецкага Вуліца Білецкага працягласьцю 380 мэтраў названа 28 красавіка 1919 года ў гонар Мікалая Станіслававіча Білецкага (сапраўднае імя Язэрскі Павел Семяновіч), беларускага савецкага журналіста, удзельніка...

Part 06. Kirava street and Iryninskaja streets

Вулiца Кiрава Вуліца Кірава мае працягласьцю 3800 мэтраў названая ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Сяргея Міронавіча Кірава. Ранейшыя назвы вуліцы: Магілёўская, Кааператыўная (да 1923 года). Актыўнае жыцьцё...

Part 07. Lenina avenue and Pryvakzalny square

Праспэкт Леніна Праспэкт Леніна зьвязвае Прывакзальную плошчу з плошчай таго ж самага Леніна. Да рэвалюцыі праспэкт называўся вуліцай Замкавай, гэтая назва была часоў Рэчы Паспалітай. Назву...

Part 08. Praletarskaja street

Вулiца Пралетарская Вуліца Пралетарская да 1920 года мела назву Фэльдмаршальская ў гонар аднаго з уладальнікаў Гомеля фэльдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага. Вуліца пачынаецца ад цэнтральнай плошчы горада...

Part 09. Śviata-Mikolski monastery

У 1904 годзе архітэктарам С. Д. Шабунеўскім была пабудаваная царква сьвяціцеля Мікалая. Храм быў пабудаваны на сродкі, сабраныя апякунскай радай, утворанай службоўцамі Палескай чыгункі. Сярод...

Part 01. Palace and park ensemble of Rumiancaŭ and Paskievič

Будаўніцтва палацава-паркавага комплексу было распачата ў 1777 годзе па ўказаньні генэрал-фэльдмаршала Пятра Аляксандравіча Румянцава (1725–1796), якому «вёсачка Гомій» была падараваная Кацярынай II за выдатныя перамогі...

Continue reading

Part 02. Lenin Square

Пляц Леніна – сёньняшні цэнтар Гомелю, яго сэрца. І так было ва ўсе часы. У часы Кіеўскай Русі амаль увесь сярэднявечны Гомій размяшчаўся на тэрыторыі...

Continue reading

Part 05. Bileckaha street and Puškina street

Вулiца Бiлецкага Вуліца Білецкага працягласьцю 380 мэтраў названа 28 красавіка 1919 года ў гонар Мікалая Станіслававіча Білецкага (сапраўднае імя Язэрскі Павел Семяновіч), беларускага савецкага журналіста, удзельніка...

Continue reading

Part 06. Kirava street and Iryninskaja streets

Вулiца Кiрава Вуліца Кірава мае працягласьцю 3800 мэтраў названая ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Сяргея Міронавіча Кірава. Ранейшыя назвы вуліцы: Магілёўская, Кааператыўная (да 1923 года). Актыўнае жыцьцё...

Continue reading

Part 07. Lenina avenue and Pryvakzalny square

Праспэкт Леніна Праспэкт Леніна зьвязвае Прывакзальную плошчу з плошчай таго ж самага Леніна. Да рэвалюцыі праспэкт называўся вуліцай Замкавай, гэтая назва была часоў Рэчы Паспалітай. Назву...

Continue reading

Part 08. Praletarskaja street

Вулiца Пралетарская Вуліца Пралетарская да 1920 года мела назву Фэльдмаршальская ў гонар аднаго з уладальнікаў Гомеля фэльдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага. Вуліца пачынаецца ад цэнтральнай плошчы горада...

Continue reading

Part 09. Śviata-Mikolski monastery

У 1904 годзе архітэктарам С. Д. Шабунеўскім была пабудаваная царква сьвяціцеля Мікалая. Храм быў пабудаваны на сродкі, сабраныя апякунскай радай, утворанай службоўцамі Палескай чыгункі. Сярод...

Continue reading