Slonim is one of the oldest Belarusian cities, located on the river Ščara at its confluence with the river Issa. Slonim is an old Magdeburg place, the center of the historical region (part of Navahradak region), the ancient castle of the Grand Duchy of Lithuania. The settlement flourished in the XVIII century in the time of Michał Kazimierz Oginski, who founded several institutions (a choir, a ballet and music school, an opera house) and industrial enterprises here, and also built the Ahinski channel. The high cultural status of Slonim contributed to the fact that contemporaries called it «Polesian Athens». The town hall (partially), the Oginsky austerity, the Puslovsky palace in Albertyn, the complexes of the Bernardine monasteries with the Church of the Immaculate Conception of the Blessed Virgin Mary and the Bernardines with the Church of the Holy Trinity, the Church of St. Andrew the Apostle, the Benedictine monastery and the synagogue, architectural monuments of the 17th – 19th centuries came to our hours.

Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац і тэатар Агінскіх, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам сьвятога Міхала, помнікі архітэктуры XVII–XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама касьцёл Божага Цела пры кляштары канонікаў лятэранскіх, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Тапонім Слонім хутчэй за ўсё паходзіць ад славянскага слова «заслона» (бар’ер, фарпост) – у значэньні 'засланіць, абараніць'. Паводле археалягічных дасьледаваньняў, у ХІ стагодьдзi на месцы сучаснага Слоніму існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, і прычыніліся да ўзьнікненьня назвы. Відаць, у XII і XIII стагодзьдзях места выконвала важную вайсковую ролю: яно было аб’ектам спрэчак паміж ліцьвінамі і кіеўскімі князямі. Менш імаверным выглядае паходжаньне тапоніму ад балцкага найменьня нізіны.

Напісаньне назвы места ў найбольш даўніх пісьмовых крыніцах: Услонім і Васлонім.

Вiдарыс Рынкавага пляца Слонiма ў Сярэднявеччы

Асноўныя факты з гісторыі горада

• 1102 год. Першы магчымы пісьмовы ўпамін пра Слонім. Паводле некаторых дасьледнікаў, гэта мае зьвяза зь бітвай паміж паўднёварускімі дружынамі і мясцовымі абаронцамі. Аднак згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі, паселішча ўпершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам. Менавіта ад гэтай даты места афіцыйна вядзе сваю гісторыю. У пэрыяд гэтага стагодзьдзя ўяўляў сабою цэнтар аднаго з удзельных княстваў былога Гарадзенскага княства.
• 2-я палова ХІІІ стагодьдзя. Слонім далуччаецца да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1281 годам упамінаецца «князь васлонімскі» Васілька. За Гедымінам аднесены да ўладаньняў ягонага сына Манівіда, але праз чатыры гады па сьмерці Гедыміна Слонім трапляе ў склад заходняй часткі ВКЛ, кіраванай Кейстутам.
• 15 ліпеня 1410 году. Слонімская харугва ўзяла ўдзел у Грунвальдзкай бітве. У 1413 годзе места ўвайшло ў склад Троцкага ваяводзтва.
• 1490 год. Вялікі князь Казімер засноўвае у Слоніме першы касьцёл (у 1775 годзе на яго месцы збудавалі мураваны касьцёл сьвятога Андрэя).
• 1506 год. Места зруйнавалі татары, стары замак больш не аднаўляўся.
• 1507 год. Слонім пераходзiць пад адміністрацыю навастворанага Наваградзкага ваяводзтва. У 1520 годзе за намесьнікам Янам Радзівілам, у асноўным завяршылася ўзьвядзеньне новага замку.
• 20 студзеня 1532 году. Вялікі князь Жыгімонт Стары надае Слоніму Магдэбурскае права (пацьвярджалася ў 1591 і 1679 гадох, скасаванае ў 1776 годзе). У 1558 годзе згодна з прывілеем вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў месьце штогод праводзяцца 2 кірмашы.

Вiдарыс старога Слонiма з боку ракi Шчара. 1876

• 1560 год. Маёнтак пераходзiць у валоданьне маршалка надворнага Р. Валовіча, у 1586 годзе – канцлера Льва Сапегі, пазьней – падканцлера Казімера Льва Сапегі. З XVI стагодьдзя стала вядомым прадмесьце Замосьце, з 1560-х гадоў згодна з утварэньнем межаў паветаў мястэчка пераходзіць у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
• 1569, 1569 гады. Па складаньні Люблінскай (1569 год) і Берасьцейскай (1596 год) уніяў у Слоніме зьявіліся рымска-каталіцкія манаскія ордэны – бэрнардыны, бэрнардынкі, бэнэдыктынкі, францішканы, дамініканы, езуіты і іншыя, вялося актыўнае кляштарнае будаваньне.
• 4 студзеня 1591 году. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза зацьврджае мескі герб: «залаты леў з падвойным срэбным крыжом са стрэлкай на блакітным полі».
• 1597–1685 гады. У Слоніме праводзяцца перадсоймавыя генэральныя соймікі Вялікага Княства Літоўскага. У 1605 годзе Леў Сапега засноўвае у месьце першы ткацкі цэх. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай ў верасьні 1655 году маскоўскія захопнікі пад камандай А. Трубяцкога зруйнавалі Слонім, забілі або ўзялі ў палон каля паловы месьцічаў. На пэўны час места заняпадае.
• XVIII стагодьдзе. Па аднаўленьні ўчыненых у часе войнаў разбурэньняў распачынаецца эканамічны і культурны ўздым Слоніму, зьвязаны зь дзейнасьцю гетмана вялікага Міхала Казімера Агінскага (1728–1800), які засноўвае тут рэзыдэнцыю і адкрывае друкарню. У гэты час у месьце пачынае працаваць прадпрыемствы-вытворцы ядвабовых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У 1784 годзе адкрываецца Слонімская габэленавая мануфактура.
• 1765 год. У Слоніме дзейнічаюць капэла і тэатральная трупа, пры якой працуюць балетная і музычная школы. У 1775 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі запрашае ансамбаль мясцовай опэры на выступы ў Варшаву. У 1777–1788 гадох з ініцыятывы М. К. Агінскага ў месьце пабудаваны «Дом Опэры» («Опэрнгаўз»), зруйнаваны расейскімі ўладамі па 1804 годзе.

Тэатар Агінскіх, каля 1800 года

• У 1767–1783 гады. З ініцыятывы і на сродкі М. К. Агінскага вядзецца будаваньне каналу, якi пазьней набудзе назву Агінскага, i працягласьць якога складзе 47 кiлямэтраў (разам з Выганашчанскім возерам – 54 кiлямэтра). Канал злучае Шчару з Ясольдай (вялікі канал), а ў межах Слоніму выпрастоўвае рукаў Шчары (малы канал). На 1771 год на канале Агінскага функцыянуе «плывучы» тэатар на баржах.
• Канец XVIII стагодьдзя. Кампаноўку Слоніму вызначае Замкавы пляц (цяпер плошча Льва Сапегі) з радыяльнымі трактамі на Менск, Вільню (Моўчадзкі тракт) і Горадню (з XV стагодьдзя Замкавы, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў зь мескім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку Слоніму і прымескую вёску Панасоўку).
• 1795 год. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам губэрні (з 1801 году – цэнтар павету Гарадзенскай губэрні). У 1796 годзе ў Слоніме ўжо існавалі і значыліся на мескім пляне будынкі палацавага комплексу М. К. Агінскага. У 1804 годзе на Агінскім канале распачалося суднаходзтва. У 1806 годзе Войцех Пуслоўскі засноўвае папяровую фабрыку «Альбэртын». На 1810 год у Слоніме ёсьць ужо 658 жылых дамоў (у тым ліку 4 мураваныя), на 1825 год – 700 дамоў (14 мураваных), на 1857 год – 811 дамоў (66 мураваных). У 1886 годзе праз Слонім праходзiць чыгунка Баранавічы – Беласток, пры будаваньні якой цалкам зрэзалі замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні юдэйскі могільнік (найстарэйшы ў месьце).

Слонiмская сынагога. Пачатак XX стагодьдзя

• 1897 год. Паводле вынікаў перапісу, у Слоніме было 1312 жылых дамоў, у тым ліку 333 мураваныя; працавалі 5 піваварных, 4 ганчарныя 2 гарбарныя заводы, 2 канатныя фабрыкі, некалькі млыноў; дзейнічалі 2 клясная павятовая, прыходзкая і пачатковая габрэйская вучэльні, а таксама прыватны жаночы пансіён; 2 касьцёлы, 2 царквы, 7 сынагогаў, мячэт. У пачатку XX стагодьдзя адкрыліся слонімскія гімназіі і Слонімская рэальная вучэльня. Вялікую ролю ў разьвіцьці прамысловасьці места адыгралі буйныя зямяне графы Пуслоўскія, якія ў прадмесьці Слоніму – Альбэртыне адкрылі медную, дывановую лесапільную мануфактуры, Альбэртынскую суконную фабрыку і іншае.
• 1915 год. За часамі Першай Сусьветнай вайны ў верасьні Слонім занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Цэнтар Слонiма. Фотаздымак пачатка XX стагодьдзя

• 25 сакавіка 1918 году. Згодна з Трэцяй Устаўной граматай Слонім абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары Дварэцкай, Жыровіцкай і Міжэвіцкай воласьцяў Слонімскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Слонім увайшоў у склад Беларускай ССР. 14 студзеня 1919 году места ўзялі бальшавікі, 2 сакавіка 1919 году – польскае войска, 20 ліпеня 1920 году – зноў бальшавікі, 27 верасьня 1920 году – палякі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Слонім апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Вядучую ролю ў гаспадарцы пачала выконваць дрэваапрацоўчая прамысловасьць, разьвівалася меская інфраструктура – шырылася сетка вадаправодаў, запрацавала энэргетычная сетка, адкрыліся два шпіталі, і некалькі паліклінікаў. У 1932–1937 гадох у Альбэртыне на беларускай мове выдаваўся вуніяцкі рэлігійны часопіс «Да злучэньня!». 25 сьнежня 1938 году выйшаў першы нумар «Газэты Слонімскай».
• 18 верасьня 1939 году. Войскі СССР увайшлі ў Слонім, неўзабаве места далучылі да БССР. У 1940 годзе Слонім стаў цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 1954 году Гарадзенскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 10 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Part 1. Temples

Касьцёл сьвятога Апостала Андрэя У 1490 годзе па ініцыятыве караля Казіміра Ягелончыка ў Слоніме было пачата будаўніцтва драўлянага каталіцкага храма, які асьвяцілі праз тры гады. У...

Part 2. Residential development of the center

Гістарычная жытловая і грамадзянская забудова цэнтра захавалася ў Слоніме фрагментарна. Аб'екты турыстычнага інтарэсу знаходзяцца ў асноўным ў раёне вуліцаў Янкi Купалы, Першамайскай, Энгельса, Васі Крайняга...

Part 3. Outskirts

Чыгуначны вакзал Першы будынак вакзалу ў Слоніме быў пабудаваны на мяжы XIX і ХХ стагодьдзяў у стылі неабарока. Яго самай яркай дэтальлю з'яўляецца фігурны франтон над...

Part 4. Albertyn

Альбэртын – былы прыгарад Слоніма, які сёння ўваходзіць у рысу горада. Тут знаходзіцца сядзібны комплекс і паркавы масіў з сажалкамі, якія адносяцца да першай паловы...

Part 1. Temples

Касьцёл сьвятога Апостала Андрэя У 1490 годзе па ініцыятыве караля Казіміра Ягелончыка ў Слоніме было пачата будаўніцтва драўлянага каталіцкага храма, які асьвяцілі праз тры гады. У...

Continue reading

Part 2. Residential development of the center

Гістарычная жытловая і грамадзянская забудова цэнтра захавалася ў Слоніме фрагментарна. Аб'екты турыстычнага інтарэсу знаходзяцца ў асноўным ў раёне вуліцаў Янкi Купалы, Першамайскай, Энгельса, Васі Крайняга...

Continue reading

Part 3. Outskirts

Чыгуначны вакзал Першы будынак вакзалу ў Слоніме быў пабудаваны на мяжы XIX і ХХ стагодьдзяў у стылі неабарока. Яго самай яркай дэтальлю з'яўляецца фігурны франтон над...

Continue reading

Part 4. Albertyn

Альбэртын – былы прыгарад Слоніма, які сёння ўваходзіць у рысу горада. Тут знаходзіцца сядзібны комплекс і паркавы масіў з сажалкамі, якія адносяцца да першай паловы...

Continue reading