Baranavičy district

Haradzišča (Baranavičy district)

Гарадзiшча – мястэчка ў вярхоўі ракі Сэрвачы, гэта — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню Гарадзішча ўпамінаецца ў сярэдзіне ХІІІ стагодзьдзя, калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У другой палове XV стагодзьдзя яно ўпамінаецца як вялікакняскі двор.

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Ружанцовой

Галоўнай славутасьцю Гарадзішча з’яўляецца касьцёл Панны Марыі, што узьведзены ў канцы XVIII стагодьдзя на месцы старой драўлянай уніяцкай царквы 1640 года.

Каардынаты: 53.327411, 26.006982

Ёсць у Гарадзішчы і праваслаўны прыход з Крыжаўзвіжанскай царквой, пабудаванай у 1922 годзе.

Каардынаты: 53.324566, 26.001965

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа