Baranavičy district

Jastrambiel

Ястрамбе́ль – вёска ў складзе Малахавецкага сельсавета. Размешчаная за 15 кiлямэтраў на поўдзень ад Баранавічаў, пры рацэ Мышанка. Вёска вядомая з XVI стагодьдзя як паселішча Наваградскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Упамінаецца ў 1507 года як уладаньне Пятра Дарагастайскага, а ў 1567 года – як уладаньне Андрэя Падарэўскага, які са сваіх маёнткаў выстаўляў «12 коней збройна». Пад 1577 года упамінаецца ў актах Берасьцейскага гродзкага суда.

У 1663 годзе ў дарчым запісу дэрпцкага падкаморыя Яна Гераніма Рдултоўскага і яго жонкі Сусаны маёнткам Ястрамбель стаў валодаць іх сын Міхал Ян Рдултоўскі, а пазней яго нашчадкі па мужчынскай лініі.

Па тастаманту новаградзкага судьдзі Антонія Рдултоўскага ад 1768 года маёнтак перайшоў у валоданьне яго сыноў, Яўхіма Рдултоўскага і новаградзкага харужага Яна Хрызастома Рдултоўскага. Неўзабаве 21 красавіка 1768 года частку маёнтка прадалі Францу Ябланеўскаму. У 1776 года Ян Хрызастом Рдултоўскі разам са сваёй жонкай Канстанцыяй запісалі фундуш мясцовай ястрамбельскай царкве. Ад Яна Хрызастома маёнтак перайшоў у валоданне яго сына Казіміра Рдултоўскага.

У 1840 года у Ястрамбелі была пабудаваная драўляная царква сьвятога Мікалая Цудатворцы. Маёнтак Ястрамбель (вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы, вінакурня) і маёнтак Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы) у 1846 года супольна налічвалі 226 душ мужчынскага пола, 180 душ жаночага пола, 9.374 дзесяціны зямлі.

Маёнтак Ястрамбель з палацам Казімір Рдултоўскі прадаў 3 мая 1851 года двараніну-каталіку Міхалу Катлубаю. Да Міхала ў Ястрамбель частка заязджаў яго родны брат Эдвард Катлубай, які часта працаваў у архіве Радзівілаў у нясвіскім палацы і выдаў пасля ў 1854 годзе у Вільні кнігу «Нясвіская галерэя Радзівілаўскіх партрэтаў».

У 1864 годзе маёнтак і палац перайшлі па спадчыне да сына Міхала Катлубая, адстаўнога паручніка Генрыка Катлубая, які быў жанаты з Ізабелай Антонаўнай Мацкевіч. Пры Генрыку Катлубаю яго зямельныя валоданні ў вёсцы Ястрамбель налічвалі толькі 2763 дзесяціны, бо ў выніку сялянскай рэформы 1861 года у Расейскай Імпэрыі вызваленыя ад прыгону сяляне атрымалі частку зямлі маёнтка Ястрамбель.

Паводле перапісу 1897 годзе ў сяле дзейнічалі царква, хлебазапасны магазін, валасное праўленне, пабудавана новая сядзіба. На пачатку XX стагодьдзя працавала школа граматы.

З 1921 года вёска ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У перыяд Другой сусьветная вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Палацава-паркавы комплекс Катлубаяў

У пачатку XIX стагоддзя сядзіба стала спадчынным гняздом Катлубаяў, род якіх мае татарскае паходжаньне. Сядзіба перайшла да іх згодна з пагадненьнем паміж Міхаілам Катлубаем і Казімірам Рдултоўскім ад 3 мая 1851 года.

За ўдзел у вызваленчым паўстаньні 1863–1864 гадоў у Катлубаяў быў сканфіскаваны адзін з маёнткаў у Троцкім павеце. Пасьля Эдварда ястрамбельскiм палацам валодаў яго сын Генрык, удзельнік руска-турэцкай вайны, вядомы ваенны доктар. Пазьней гаспадарамі сталі два сыны Генрыка – Міхаіл і Эдвард.

У 1897 годзе у Ястрамбелі Катлубаі пабудавалі шыкоўны палац, знешні выгляд якога застаўся амаль нязменым да нашага часу. Ансамбаль уключаў мураваны палац, пабудаваны ў 1897 годзе ў стылi архiтэктуры нэаклясыцызму з рысамi мадэрна, парк, капліцу, бровар, стайню, вазоўню і іншыя гаспадарчыя аб’екты. Палац атрымалаўся падобным на казачны церам з ляпнінай, пліткай, паркетам і іншымі дарагімі атрыбутамі дызайну тых гадоў. Вакол палаца быў разбіты цудоўны парк з рознымі відамі раслін. Таксама непадалёк знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы і нават невялікі цагельня.

Па сьмерці Генрыка Катлубая маёнткам кіравала яго жонка Ізабела і толькі ў 1911 года зямля маёнтка была падзеленая роўнымі часткамі (па 1184 дзесяціны) паміж дзецьмі Генрыка і Ізабелы – Эдвардам і Міхалам Катлубаямі. Апошнім уласнікам маёнтка Ястрамбель быў Зыгмунт Катлубай, выпускнік Ягелонскага ўніверсітэта і юрыст.

Па рэвалюцыі 1917 году будынак нацыяналізавалі і перадалі ў карыстаньне дзіцячаму дому. А Эдварда Катлумбая, які быў вельмі адукаваным і цікавым чалавекам, які напісаў кнігу «Нясвіская галерэя Радзівілаўскіх партрэтаў», нешта накшталт вялікай энцыкляпэдыі знакамітай княжацкай сям’і, пасадзілі ў турму. Пасьля гэтых падзеяў з палацам асабліва не цырымоніліся: усярэдзіне ўсё пераплянавалі, аб’яднаўшы ўсе пакоі ў адну велізарную залю, а ўпрыгожваньні і дэкор зьнішчылі. Аж да 1990-х гадоў у будынку сядзібы размяшчалася школа-інтэрнат, якую пазьней перавялi ў іншы новы будынак. А палац Катлумбаеў застаўся ў запусьценьні.

Зараз парк і сядзіба знаходзяцца на тэрыторыі Сувораўскай вучэльні. Гавораць, мясцовыя ўлады нават збіраюцца рэстаўраваць будынак, але пакуль гэтага зусім не бачна.

Каардынаты: 53.0312311, 25.959352.

Сядзiба

Вiнакурня