Baranavičy district

Juškavičy

Юшкавiчы – вёска за 20 кiлямэтраў на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 8 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы – Менск.

З 1886 года Юшкавiчы ўваходзяць ў Чэрніхаўскаю воласьць Наваградзкага павета. 

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

У 1918 годзе на вясковых могілках быў пабудаваны драўляны касьцёл зь вежай. У 1934 годзе было распачата будаўніцтва мураванага касьцёла. Падмурак быў завершаны 8 лістапада 1935 года. У 1936 годзе касьцёл быў пабудаваны і ў 1938 годзе асьвечоны ў гонар Найсьвяцейшае Тройцы.

У 1951 годзе савецкія ўлады касьцёл закрылі і адаптавалі пад збожжасховішча.

6 сьнежня 1989 года касьцёл быў iзноў вернуты каталiкам.

Каардынаты: 53.215854, 26.212963