Baranavičy district

Moŭčadź

Моўчадзь – невялікая вёсачка гістарычнай Слонімшчыны, названая так па назве ракi, што цячэ празь яе. Ёсьць і альтэрнатыўны пункт гледжаньня, згодна з якiм, назва тапоніма iдзе ад асабістага імя, а ўжо раку назвалі пазьней па назве паселішча.

Упершыню Моўчадзь згадваецца ў першай палове XV стагоддзя ў сувязі з пабудовай тут Траецкага касьцёла.

Падчас войнаў з Маскоўскай дзяржавай 1654–1667 і 1654 гадоў Моўчадзь была цалкам разбурана маскоўскімі захопнікамі, але пасля мясцовыя жыхары адбудавалі вёску нанова. У 1879 тут адбыўся вялікі пажар, які знішчыў значную частку драўляных пабудоў.

Царква сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Галоўнай славутасьцю Моўчадзі з’яўляецца Петрапаўлаўская царква, пабудаваная ў 1869–1873 гадох.

Каардынаты: 53.312575, 25.700284.

Мястэчка Моўчадзь сёньня не здаецца вялікім і заможным, але калісьцi ўсё было ня так. Тут была цэлая вуліца, забудаваная дастаткова багатымі па тых часах асабнякамі, ад якіх да сёньняшняга дня дажылі толькі асобныя будынкі. Тыпавым узорам тых часоў з’яўляецца адзін з былых габрэйскіх дамоў недалеч ад царквы.

Жытловая забудова. Габрэйскi дом