Baranavičy district

Novaja Myš

На рацэ Машанке знаходдзяцца дзьве вёскі: Новая Мыш і Старая Мыш. У старой вёсцы гістарычных славутасьцяў не захавалася, чаго не скажаш пра новую. Гэта пасёлак гістарычнай Наваградчыны.

Першая згадка пра яго адносіцца да першай паловы XV стагодьдзя. У XVI–XVII стагодьдзях у Мышй iснаваў замак. Падчас вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў замак і горад былі разбураны маскоўскімі войскамі. Як далажылі захопнікі свайму гаспадару: «У горадзе Мыш усіх літоўцаў забілі, злавілі, многім адарвалі язык. А горад Мыш быў спалены і цалкам разбураны».

Сёньня ў Новай Мышы ёсьць два храма, каталіцкі і праваслаўны. Абодва былі асьвечаны ў гонар Перамяненьння Гасподняга.

Касьцёл Перамяненьня Пана

Касьцёл быў пабудаваны ў 1825 годзе ў стылі клясіцызму з элемэнтамі рэтраспектыўнай готыкі.

Каардынаты: 53.138375, 25.908244

Царква Праабражэньня Гасподняга

Драўляную Праабражэнскую царкву пабудавалі для праваслаўнай абшчыны ў псэўдарускім стылі ў 1859 годзе.

Каардынаты: 53.137603, 25.907908