Baranavičy district

Pałanečka

Упершыню Паланэчка згадваецца ў XVI стагодьдзі як валоданьне Рудамінаў-Дусяцких ў Наваградзскім павеце. Пазьней Паланэчка перайшла да Радзівілаў, якія ў канцы XVIII – пачатку XIX стагодьдзяў пабудавалі тут палац. У палацы размяшчаліся вялікая бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манет. Першым яго гаспадаром быў князь Мацей Радзівіл, узяўшы шлюб зь Эльжбэтай Хадкевіч.

Касьцёл сьвятога Юр’я

У 1751 годзе ў Паланэчцы ўзьвялі неагатычны драўляны касьцёл Святога Юр’я.

Каардынаты: 53.346560, 26.256510

Палац Радзiвiлаў

Палац Радзівілаў – помнік архітэктурнага клясіцызму канца XVIII – пачатку XIX стагодьдзя. У мінулым тут на беразе ракі Змейкі знаходзіўся разьвіты палацава-паркавы комплекс. Акрамя палаца, ён уключаў капліцу-пахавальню, аранжэрэю, уязную браму, млын і іншыя аб’екты. У парк рэгулярна-пейзажнага тыпу ўваходзіла маляўнічая сістэма вадаёмаў.

У цяперашні час у палацы праходзіць млявапраяўная рэстаўрацыя. А вось ці праходзіць яна на самой справе – пытаньне спрэчнае…

Каардынаты: 53.344179, 26.258160

Невялічкая замалёўка.
Калі мы з жонкай і сябрамі заязджалі ў Паланэчку, то не маглі не ўсьміхнуцца, гледзячы на гэты міні-палац у цэнтры пасёлка. Ну а што: камяні з поля сабралі, будматэрыял ўжо ёсьць. Вось і з’явілася першая вежа будучага палаца. Яшчэ пару сотняў гадоў і глядзіш, завядуцца драконы з прынцэсамі…

Падобна на тое, што па выніках будаўніцтва палацыка засталася частка будматэрыялаў, якую гаспадары выкарыстуюць калiсьцi ў будучыні, а сёньня гэтая купка камянёў – частка ландшафтнага дызайну.