Baranavičy district

Paručyn

У сямі кіламетрах ад цэнтра Гарадзішчанскага сельсавета знаходзіцца невялікая вёска Паручын. Яе галоўнай славутасьцю з’яўляецца старадаўняя драўляная царква, пабудаваная ў 1783 годзе і асьвечаная ў гонар Покрыва Прасьвятой Багародзіцы.

Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы

Паводле апісаньня Менскай епархіі ў 1864 годзе, у Паручыну знаходзілася драўляная царква Сьвятога Пакрова шостага класа, пабудаваная на каменным падмурку ў 1783 годзе каталіцкім слонімскім сьвятаром Якавам Кабылінскім.

Каардынаты: 53.362274, 26.00969