Baranavičy district

Pietkavičy

Вёску Петкавічы ведаюць нямногія, але яе галоўную славутасьць бачылі, бадай, усё, хто праязджае па трасе М1 ля Баранавічаў. Гэта велічэзны зубр вышынёй 30 мэтраў, усталяваны на невялікім узвышшы каля дарогі. Ўсталявалі яго ў 2003 годзе, вага канструкцыі складае 70 тон. Бачны зубр задоўга да таго, як вы з ім параўняецеся. Па начах ён асьвятляецца з дапамогай чатырох пражэктараў.

Каардынаты: 53.299650, 26.368170

Царква Сьвятой Жываначальнай Тройцы

Але ня зубрам адзіным вядомыя Петкавічы. Калі з’ехаць з трасы крыху на поўнач і загарнуць у сам пасёлак, то могчыма ўбачыць нядаўна пабудаваную Траецкую царкву. З’явілася яна ў апошнім дзесяцігодьдзі XX стагоддзя і стала сапраўдным упрыгожваненем Петкавiчаў.

Каардынаты: 53.309387, 26.362444