Касьцёл сьвятога Зыгмунта
Касьцёл Сьвятога Зыгмунда разам з размешчаным паблізу катэхетычным каледжам пабудаваныя ў 1990-х гадах. Пасьля пабудовы і асьвячэння касьцёл стаў цэнтрам каталіцтва ў Баранавічах, а таксама адной з самых вядомых яго славутасьцяў. Пры ўзьвядзеньні касьцёлу выкарыстоўваліся жалезабетон і цэгла. Яго авангардны стыль гарманічна спалучаецца з традыцыйнымі элемэнтамі, уласьцівымі раманскай і гатычнай архітэктуры, у тым ліку вітражнае шкленьне большай часткі фасаду. Храм уяўляе сабой трохнэфавую базыліку з дзвюма вежамі, якія завяршаюцца аднасхільным дахам.
Пры касьцёле жыве невялікая супольнасьць з трох сясцёр.
Адрас: вулiца Энтузiястаў, 51. Каардынаты: 53.135249, 26.078322.
Брама i касьцёл
Уяздная брама
Касьцёл
Царква сьвятога Аляксандра Неўскага
Будаўніцтва царквы сьвятога Аляксандра Неўскага завяршылася ў 2008 годзе. У выніку з’явіўся будынак у рэтраспэктыўна-расейскім стылі. Кампазіцыйна царква ўключае ў сябе цыбульны купал на светлавым барабане, акружаны меншымі галоўкамі, што характэрна для старажытнарускіх храмаў, ёсьць таксама і цэлы шэраг архітэктурных элемэнтаў, уключаючы закамары і аркатурныя паяскі. Менавіта яны вызначаюць аблічча храма. У ансамбаль таксама ўваходзіць капліца-альтанка, вытрыманая ў тым самым стылі.
Адрас: вулiца Тэльмана, 108. Каардынаты: 53.128831, 26.075738.
Брама i царква
Брама
Бакавы вiдарыс брамы
Царква
Царква i альтанка
Вiдарыс царквы скрозь арку ў браме
Iнтэр’ер царквы
⟵ Previous Part. Part 4
Baranavičy Paleskija station & museum of railway technology