Biaroza district

Biaroza

Бяроза – старадаўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, што месьцiцца на рацэ Ясельда. Да 1945 года места насіла назву Бяроза Картуская.

Першая вядомая згадка пра Бярозу датуецца 1477 годам, калі Ян Гамшэй са сваёй жонкай Барбарай заснавалі тут касьцёл Найсвяцейшае Тройцы. На мяжы XV–XVI стагодьдзяў Бяроза стала цэнтрам гандлю рэгіёна. Вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў дазвол на правядзеньне ў мястэчку штотыднёвага гандлю з пятніцы да суботы.

У пачатку XVII стагодьдзя Гамшэй прадаў Бярозу Льву Сапеге, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, які фінансаваў будаўніцтва новага касьцёла. Пасьля яго сьмерці Казімір Леў Сапега ў 1620 годзе фундаваў некалькі касьцёлаў і кляштароў, сярод якіх быў картускi кляштар. У 1629 годзе Сапега таксама дазволіў мясцовым габрэям адчынiць школу і сынагогу, да таго часу ў горадзе ўжо існавала і ўніяцкая царква.

Кляштар картузаў

Закладка крайвугольнага каменя кляштара картузаў з вялікай урачыстасьцю адбылася ў 1648 годзе, на цырымоніі прысутнічалі заснавальнік Казімір Леў Сапега, а таксама біскуп луцкі Андрэй Гэмбiнскi і папскі нунцый ксёндз Ян дэ Торэс. У сувязі са з’яўленьнем кляштара горад, перададзены яму ва ўласьнасць, атрымаў сваю другую назву ­– Бяроза-Картуская. Кляштар спрыяў развіцьцю мясцовага гандлю і рамёстваў. Паступова пашыраючыся, ён стаў адным з найбуйнейшых ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Манастырскі комплекс уключаў у сябе будынак касьцёла, манаскія кельлі, трапезную, бібліятэку, шпіталь, аптэку і гаспадарчыя пабудовы. Комплекс быў абсталяваны абарончай сістэмай: сам кляштар з прылеглым садам і сажалкай быў акружаны ровам, запоўненым вадой і каменнай сцяной с вартавымі вежамі. У сярэдзіне двара, прымыкаючы да апсіды касьцёла, знаходзілася высокая званіца з тоўстымі сьценамі і мноствам ярусаў для размяшчэньня гармат.

Пасля задушэньня вызваленчага паўстаньня беларусаў у 1832 годзе расейскія ўлады зачынілі кляштар за ўдзел манахаў у паўстаньнi 1794 і 1831 гадоў. У перыяд 1860–1870 гадоў па пастанове расейскіх уладаў значную частку будынкаў кляштара разабралі. Цэгла пайшла на пабудову ваенных казармаў, а таксама царквы Маскоўскага патрыярхату, а медныя лісты з касьцёла – на дах новай праваслаўнай царквы Аляксандра Неўскага у Горадне.

У першапачатковым выглядзе ансамбаль кляштара існаваў да 1863 года. Сёнтня захаваліся толькі фрагмэнты комплексу, але і яны даюць уяўленьне пра веліч мінулага помніка барочнай архітэктуры.

Каардынаты: 52.533144, 24.959319

Агульны плян кляштара картузаў. 1750 год

Кляштар картузаў. Малюнак Напалеона Орды. 1875 год

Кляштар картэзіянаў. Уяздная брама

Уязную браму пабудавалі ў другой палове XVII стагодьдзя.

Руіны былога кляштарнага касьцёла сьвятога Язэпа. Ад храма засталіся толькі руіны вежы-званіцы, якая прымыкала да касьцёла з боку апсыды.

Ўявіць, як выглядаў сам касьцёл і яго памеры можна па гэтаму малюнку-фантазіі.

Кляштар картэзіянаў. Жытловыя карпусы (рэшткі)

Руіны былой вежы, убудаванай у пэрымэтар сьценаў кляштара

Былыя казармы

Кляштар быў велізарным, уся цэгла разбуранага кляштара картузаў пайшла на будаўніцтва казармаў для царскіх войскаў, якія ўзвялі ў другой палове XIX стагодьдзя. Але і казармы апынуліся ня вечнымі. Частка іх была разбураная і разабраняа мясцовым насельніцтвам на будматэрыялы, а частка захавалася і была пераабсталяваная. Сёняня ацалелыя казармы перабудаваныя пад гандлёвы комплекс.

Каардынаты: 52.527247, 24.969047

Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Петрапаўлаўская царква ў Бярозе, хутчэй за ўсё, была ўзьведзена ў 1772 годзе, а ў 1867 годзе яе перабудавалі ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Падчас рэканструкцыі ў пачатку XXI стагоддзя царква была істотна перайначаная.

Каардынаты: 52.535874, 24.977947

Інтэр’еры Сьвята-Петрапаўлаўскай царквы

Царква сьвятога Міхала Арханёла

Царква ў гонар Сьвятога Міхала пабудавалі ў Бярозе ў 2007 годзе. Размешчаная яна ў вельмі прыгожым месцы, недалёка ад старога парку, які з’яўляецца адным з любімых месцаў адпачынку мясцовых жыхароў.

Каардынаты: 52.525158, 24.967628

Царква сьвятога Міхаіла Арханёла. Старажытны парк

На невялікім аддаленьні ад Мiхайлаўскай царквы побач з паркам, дзе гуляюць дзеці, для чаго-то размясьцілі не самыя лепшыя ўзоры пратэрмінаванай ваеннай тэхнікі.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

Траецкі касьцёл з’явіўся ў горадзе ў 1998 годзе ў сувязі з ростам каталіцкай парафіі і адсутнасьцю ў горадзе рымска-каталіцкага храма.

Каардынаты: 52.541518, 24.994966

Чыгуначная станцыя

Гісторыя чыгуначных зносінаў у Бярозе пачынаецца ў першай палове XIX стагодьдзя, калі арганізацыя дарожнай сеткі на заходнім Палесьсі зьведала грунтоўныя зьмены. Пачаўся заняпад старых транспартных маршрутаў, узьніклі новыя транспартныя маршруты. Карэнная зьмена палітычнай кан’юктуры вызвала ў гэты перыяд часу запатрабаваньне ў новай стратэгічнай дарозе. Лістападаўскае паўстаньне і наступны яго ход, які ішоў з пераменным посьпехам для абодвух супрацьлеглых бакоў, выразна паказаў Расеі няўпэўненасьць яе панаваньня над Віслай. Для ўтрыманьня тэрытарыяльных заваёў на зямлі Рэчы Паспалітай Мікалай I спрабуе пабудаваць умацаваныя пункты супраціву, прызначаныя для расейскіх узброеных сіл. Чыгуначная станцыя Блудзень, цяперашняя Бяроза-горад, была закладзеная на адлегласьці меньш за 4 кіляметры ад мястэчка Бяроза-Картуская. Значэньне чыгункі для Бярозы было асабліва важным у першых дзесяцігодьдзях яе існаваньня, пакуль, акрамя Маскоўска-Берасьцейскай лініі, не была пабудавана палеская лінія Лунінец – Пінск. У гэты перыяд часу, як сьцвярджалі старэйшыя мясцовыя купцы, да чыгуначнай станцыі ў Блудні праз Бярозу цягнуўся камерцыйны рух ад Дарагічына, Хомска, Янава і нават аддаленага Пінска, уздоўж усяго Загародьдзя. Такім чынам, Маскоўска-Берасьцейская чыгуначная лінія ўнесла зьмены ў становішчы Бярозы. Яна з прыдарожнага пункта на вялікай шашы вырастае да памераў цэнтральнага транспартнага вузла, да якога імкнуўся акруговы рух з усяго навакольля. Удалая сістэма транспартнай сеткі ў другой палове XIX стагодьдзя прывяла да таго, што Бяроза пачала расьці і актыўна развівацца.

Каардынаты: 52.547598, 24.973771. Адрас: вулiца Прывакзальная, 16а.

Царква хрыcьцiян веры Эвангельскай

У 1990 годзе ў Бярозе былі пабудаваны два пратэстанцкіх храма. Мне ўдалося выявіць толькі адзін зь іх.

Каардынаты: 52.531909, 24.965252

Самалёт-помнiк

На паўночна-ўсходнім выездзе з Бярозы, недалёка ад вёскі Зарэчча ўсталяваны і помнік лётчыкам бамбавальных авіяпалкоў, якія змагаліся тут у першыя дні нямецкага нашэсьця. На пастаменце усталяваны савецкі самалёт МіГ-17 ПФ – першы рэактыўны зьнішчальнік СССР і найбольш масавы рэактыўны баявы самалёт у гісторыі авіяцыі, які быў на ўзбраеньні многіх краінаў свету.

Каардынаты: 52.546371, 25.008455