Biaroza district

Sialec

Першае пісьмовае згадваньне аб Сяльцы ставіцца да 1397 года, а з 1471 года тут дзейнічае касьцёл. Па стане на 1878 год тут знаходзіліся ўправа воласьці, царква, каталіцкая капліца, габрэйскі малітоўны дом, школа, шпіталь. Пасьля ўваходу заходніх зямель у склад БССР статус паселішча панізілі да звычайнай вёскі.

Касьцёл сьвятога Аляксея

Першы касьцёл у Сяльцы быў пабудаваны ў 1471 годзе, паяьля гжтага ён быў шматразова перабудаваны.

Пасля падаўленьня вызваленчага паўстаньня 1863 года храм быў разбураны, а на яго месцы ў 1870 годзе была выбудаваная праваслаўная Усьпенская царква, у каталікоў засталася толькі невялікая капліца сьвятога Лаўрына на каталіцкіх могілках. У пачатку XX стагодьдзя каталікі нарэшце атрымалі дазвол на будаўніцтва храма. Ўзвядзеньне цаглянага касьцёла святога Аляксея было завершана ў 1912 годзе. Верагодна, імя для храма было абрана ў гонар сьвятога апекуна царэвіча Аляксея.

Каардынаты: 52.583067, 24.860975

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы

Праваслаўная Ўспенская царква была пабудавана ў Сяльцы ў 1863 годзе.

Каардынаты: 52.589013, 24.871996