Bieraście (Brest) district

Čarnaŭčycy

Чарнаўчыцы – старадаўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, былая сталіца графства. Першая згадка пра яго адносіцца да XV стагодьдзя, як аб сяле ў Берасьцейскiм старастве Трокскага ваяводства, валоданьні Нэвера Ваўкевіча. У пачатку XVI стагодьдзя новы ўладальнік Юрый Ільлініч сабраў у ваколіцах Берасьця вялікія валоданьні, цэнтар якіх знаходзіўся ў Чарнаўчыцах. У 1521 году паселішча згадваецца ўжо як мястэчка.

Юрый Ільлініч не пакінуў нашчадкаў, але ўсынавіў Мікалая Радзівіла «Сіротку», на якога у 1566 годзе перапісаў частку сваіх валоданьняў. Чарнаўчыцы сталі рэзідэнцыяй Радзівілаў, цэнтрам графства, у склад якога ўваходзіла каля 400 вёсак.

Менавіта Радзівілам, якім Чарнаўчыцы належылі з сярэдзіны XVI і да канца XIX стагодьдзя, яны абавязаны сваім ростам і росквітам. У 1718 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Чарнаўчыцам Магдэбурскае права і герб.

У 1733 годзе ў мястэчку пабудавалі драўляную Пятніцкую царкву. У 1777 годзе тут дзейнічаў вадзяны млын, якi меў 11 колаў. У XVIII стагодьдзі мястэчка належала вядомаму натуралісту Марціну Радзівілу, які праводзіў у Чарнаўчыцах фізічныя і хімічныя досьведы, спрабуючы адкрыць філясофскі камень.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

Першы драўляны касьцёл у Чарнаўчыцах збудавалі па фундацыі Ільлінічаў у 1471 годзе. Новы цагляны храм у стылі готыкі і нэарэнесансу ўзьвялі на гэтым жа месцы ў 1585-1595 гадах на сродкі ваяводы Мікалая Хрыстафора «Сіроткі» Радзівіла. Пасля падаўленьня паўстаньня 1863 года, як і многія іншыя каталіцкія цэрквы на тэрыторыі сучаснай Беларусі, касцёл быў прымусова перададзены праваслаўнай царкве. Пасьля пераходу Чарнаўчыцаў ў склад Польшчы ў 1918 годзе касьцёл быў вернуты каталікам. У 1998 годзе касьцёлу вернуты таксама парафіяльны будынак (плябанія), у якім у савецкі час размяшчалася бальніца, а потым – музычная школа.

Траецкі храм быў месцам захоўваньня шанаванага абраза Панны Марыі, якi быў вывезена ўглыб Расеі ў Першую сусьветную вайну, пасля чаго яе сьляды губляюцца.

Касьцёл ўтварае адзіны ансамбаль з 3-яруснай званіцай, якая носіць ярка выяўленыя рысы абароннага дойлідства і нагадвае кампазіцыю замкавай вежы Нясьвіжа, пабудаванай таксама ў канцы XVI стагодьдзя.

Каардынаты: 52.217868, 23.741026