Bieraście (Brest) district

Muchaviec

Да 1969 гады населены пункт насіў назву Раманаўскія Хутары. У савецкія пасляваенныя часы, з канца 1940-х да сярэдзіны 1960-х гадоў, пачалося масавае перасяленьне з хутароў. Раскіданыя па навакольлі гаспадаркі былі зьнішчаныя, а дома перавезеныя ў адно месца, і ў выніку ўтварылі цяперашнюю вуліцу Працоўную ў пасёлку, якому далі назву па імя ракі Му́хавец.

У 1990-х гадах у Му́хаўцы была пабудаваная праваслаўная царква сьвятога Уладзіміра.

Каардынаты: 52.027813, 23.802717.

Царква сьвятога Уладзіміра