Назва вёскі Прылукі iдзе ад месца знаходжаньня паселішча — каля ракі, ля лукавіны.
Паводле пісьмовых крыніцаў, паселішча вядомае з XVI стагоддзя як уласнасьць казны ў Трокскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.
У 1669 годзе кароль Міхаіл Вішнявецкі дараваў езуітам участак зямлі ў вёсцы.
Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы
У 1870 годзе мясцовыя жыхары пабудавалі тут праваслаўную драўляную Пакроўскую царкву.
Каардынаты: 51.996940, 23.698289