Darahičyn district

Lipniki

Ліпнікі – вёска за 6 кiлямэтраў на ўсход ад Дарагічына, уваходзіць у склад Дарагічынскага сельсавета.

Па трэцiм падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) вёска апынулася ў складзе Расейскай імперыі, у Кобрынскiм павеце Гарадзенскай губэрні. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе належала Дарагічынскаму павету Палескага ваяводства. З 1939 года Ліпнікі – у складзе БССР.

Сьвята-Успенская царква

Першая драўляная Успенская царква 1792 года пабудовы не захавалася, на яе месцы зараз Дом культуры. Новая Сьвята-Успенская царква пабудаваная ў 1991 годзе з цэглы.

Каардынаты: 52.175698, 25.233555.