Darahičyn district

Zakoziel

Закозель – вёска за за 13 кiлямэтраў на паўднёвы захад ад Дарагічына, за 118 кiлямэтраў ад Берасьця, адміністрацыйны цэнтар Закозельскага сельсавета. Упершыню Закозель згаданы ў канцы XIII стагодьдзя ў Пісцавай кнізе Пінскага княства. Па трэйiм падзеле Рэчы Паспалітай (1795) Закозель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, належаў Кобрынскаму павету Гарадзенскай губэрні.

Насельніцтва па стане на 2010 год складала 581 чалавек.

Сядзібна-паркавы комплекс Ажэшкаў

Сядзібна-паркавы комплекс Ажэшкаў у Закозелi – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX стагодьдзя. У ансамбль уваходзяць сядзiба (збераглася часткова), капліца-пахавальня, бровар і парк пэйзажнага тыпу з сістэмай вадаёмаў.

У XVIII стагодьдзi гэтыя землі атрымала палеская галіна роду Ажэшкаў. У XIXстагодьдзi, калі гаспадаром маёнтка быў Нікадзiм Ажэшка, тут паўстаў сядзібны дом, парк плошчай 30 гектараў і Капліца-пахавальня, збудаваная ў 1839 годзе у нэагатычным стылі па праекце Францішка Яшчалда, які таксама ўдзельнічаў у стварэньні палаца Пуслоўскіх у Косаве.

У пачатку XIX стагодьдзя, верагодна, Нікадзім Ажэшка ўзвёў у Закозелі арыгінальны палац, вядомы па акварэлі Напалеона Орды 1863 году. Пазьней маёнтак атрымаў у спадчыну сын Нікадзіма Калікст. Сядзібу наведвала вядомая пісьменніца, актыўная ўдзельніца нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі Эліза Ажэшка, якая пражывала на той час у суседнім маёнтку Людвінова. Згодна з некаторымі сьцвярджэньнямі, у капліцы па здушэньнi паўстаньня 1863–1864 гадоў некаторы час хаваўся Рамуальд Траўгут, што ўзначальваў Кобрынскі паўстанцкі атрад. Калі яго пошукі пакрысе пачалі сціхаць, Эліза Ажэшка вывезла яго ў Польшчу.

Пятра, мужа Элізы Ажэшкi, па здушэньнi паўстаньня саслалі у Пермскую губэрню, а маёнтак ў Людвінове, што недалёка, канфіскавалі. Пасьля 1865 году сядзіба была прададзеная Калікстам графіні Н. А. Бабрынскай, якая збудавала парадную ўязную браму і стайню. Ад яе сына Аляксея пасьля Першай сусьветнай вайны сядзібу ў 1922 годзе набыў Зыгмунт Вітольд Весялоўскі, які надбудаваў над домам другі паверх і дваровую тэрасу. Неўзабаве Весялоўскі прадаў сядзібу Каралю Талочку, якому яна належала з 1923 года да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. У гады вайны сядзiбы была пашкоджаная.

Сядзіба Ажэшак. Малюнак Напалеона Орды. 1863

Сядзіба Ажэшак. Каплiца. 1850 год. Малюнак Напалеона Орды. 1850

Сядзіба Ажэшак. Капліца-пахавальня

Каардынаты: 52.129138, 25.002668.

Сядзіба Ажэшак. Вiнакурня

Каардынаты: 52.130368, 25.005298.

Сядзіба Ажэшак. Гаспадарчая пабудова

Царква сьвяцiцеля Мiкалая Цудатворцы

Па стане на лета 2023 году царква працягвала будавацца.

Каардынаты: 52.130335, 24.995632.