Ivacevičy district

Abrova

Аброва – вёска за 38 кiлямэтраў на поўдзень ад Івацэвічаў, за 175 кiлямэтраў ад Берасьця. Каля паўночна-заходняй ускраіны аграгарадка вадасховішча Аброва. Насельніцтва па стане на 1994 год складала 1.720 жыхароў.

У вёсцы нарадзiўся Мікалай (Шамяціла) (1877–1933) – беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап Слуцкі (1923–1933).

Царква сьвятога Міхала Арханёла

Сьвята-Міхайлаўская царква – праваслаўны храм на паўночным ускрайку вёскi, помнік драўлянага народнага дойлідства. Пабудаваная ў 1892 годзе на месцы Сьвята-Крыжаўзьвіжанскай царквы 1754–1757 гадоў. У царкве знаходзяцца абразы XVIII стагодьдзя, сярод якіх «Спас Вялікі Архіерэй», «Мікола», «Раство Маці Божай», «Успеньне» і іншыя.

Каардынаты: 52.512141, 25.562807.