Ivacevičy district

Ivacevičy

Івацэвічы – места на правым беразе ракі Грыўды, адміністрацыйны цэнтар Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год складала 23.458 чалавек. Знаходзяцца за 135 км на паўночны ўсход ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце – Баранавічы.

Івацэвічы – даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Івацэвіцы ўтварыўся ад прозьвішча Івацэвіч (відаць, заснавальніка паселішча). Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога ў часе паляваньня адзін слуга, якога звалі Іван Цэвіч, выратаваў заможнага пана ад нападу вепрука. Апошні ў якасьці падзякі падараваў свайму выратавальніку гэтыя землі.

Першы пісьмовы ўпамін пра Івацэвічы зьмяшчаецца ў зэльвенскай касьцёльнай кнізе ў зьвязку зь сьмерцю Мікалая Ільлініча і датуецца 1508 годам. Пад 26 траўня 1519 году ў Літоўскай Мэтрыцы значыцца ўгода паміж Мікалаем Ільлінічам і гарадзенскімі жыдамі Ісакам і Лазарам, якія атрымалі ад Ільлініча за доўг маёнтак, як тады пісалі, Івачэвічы. У 1540 годзе маёнтак перайшоў да Яна, сына Мікалая Ільлініча. У 1559 годзе, згодна з дакумэнтамі, Івацэвічы знаходзіліся ў валоданьні слонімскага судзьдзі Яна Віктарына, які атрымаў маёнтак за жонкай Ганнай, дачкой Яна Ільлініча. У 1565 годзе, па сьмерці Яна Віктарына, ягоная жонка Ганна прадала частку маёнтку Яну Багуматку.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў Івацэвічы ўвайшлі ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. З 2-й паловы ХVI стагодзьдзя яны ўваходзілі ў склад Боркінскай воласьці. У 1594 годзе маёнтак належаў І. Сапегу. На мапе Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенай М. К. Радзівілам у 1613 годзе, Івацэвічы значацца як мястэчка. У 1631 годзе яны перайшлі ў валоданьне Стэфана Кандзежаўскага. З 1654 году маёнтак належаў графам Юндзілам. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў роду Юндзілаў, Францішак, быў актыўным удзельнікам паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе і камандаваў Слонімскім атрадам падчас бітвы пад Мілавідамi. З 1784 году маёнтак – уласнасьць Яна Сяплюцкага, тут працавалі бровар і смалакурня.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Івацэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, з 12 сьнежня 1796 году ў Літоўскай губэрні, з 28 жніўня 1802 году ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. З адкрыцьцём Маскоўска-Варшаўскай шашы (1 сьнежня 1846 году) у 1848 годзе пачала дзейнічаць паштовая станцыя. У 1871 годзе з пракладаньнем чыгункі Варшава – Масква (увод у эксплюатацыю адбыўся 28 лістапада 1871 году) адкрылася чыгуначная станцыя Івацэвічы, пры якой узьнікла паселішча.

За часамі Першай сусьветнай вайны у 1915 годзе Івацэвічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Івацэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1919–1920 гадох мястэчка займалі польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Івацэвічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1935 годзе мястэчка – цэнтар павету. У гэты час тут дзейнічала чыгуначная станцыя, пры якой быў буфэт; існавалі пошта, тэлеграф, аптэка, амбуляторыя, аўтамабільная запраўка, некалькі гатэляў, дваровая капліца графаў Юндзілаў, уладальнікаў вялікіх лясных абшараў у Косаўскім і Слонімскім паветах. Паравы рухавік забясьпечваў электрычнасьцю ня толькі тартак, але і мястэчка, працавала пачатковая школа. У 1936 годзе страйкавала 306 работнікаў лесапільных заводаў. Іх падтрымалі працаўнікі на ўрэгуляваньні ракі Грыўды. Прычынаю страйку была нізкая аплата працы.

У 1939 годзе Івацэвічы ўвайшлі ў БССР, з 1940 году ў складзе Косаўскага раёну. У гэты час тут было 600 двароў, МТС, лесазавод, сьпіртзавод, смалакурня, электрастанцыя, млын, абутковая арцель, 7-гадовая школа, пошта, лякарня. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

20 верасьня 1947 году Івацэвічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і сталі цэнтрам раёну (у 1962–1965 гадох у складзе Бярозаўскага раёну). 28 траўня 1966 году паселішча атрымала статус места.

Сярод галоўных славутасьцяў метста да сярэдзіны XX стагоддзя быў барочны касьцёл Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа, пабудаваны ў 1750-х гадах. Падчас Другой сусьветнай вайны ён быў значна пашкоджаны, пасьля чаго савецкія ўлады вырашылі яго не аднаўляць, а проста зьнесці і забудаваць жылымі кварталамі.

Сядзіба Юндзілаў. Сядзібны дом

Заснавальнік роду Юндзілаў, уладальнікаў герба «Лебедзь» быў Рачко, які жыў на мяжы XIV–XV стагодьдзяў. Ад яго сына Юндзілы і з’явiлася прозвішча Юндзіл. У 1555 годзе Мікалай Юндзіл, сын Паўла, каралеўскі дваранін ВКЛ, быў прызначаны слонімскім земскім судьдзёй. Ён валодаў маёнткамі ў Лідзкім павеце. У 1570 годзе Мікалай Паўлавіч падзяліў свае ўладаньні паміж сынамі. Паводле «Кароткай гісторыі Беларусі», з 1654 года роду Юндзілаў стаў належаць і маёнтак Івацэвічы. Сярод прадстаўнікоў шляхецкага роду быў адзін з удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863 года – Францішак. Бацькі Уладзіслаў і Багуміла Юндзілы выбралі яму кар’еру ваеннага, таму служыў Францішак у царскім войску, а ў адстаўку выйшаў у чыне ротмістра ў 1858 годзе. Ён быў добра знаёмы з Тадэвушам Касьцюшкам і падтрымліваў яго падчас правядзеньня акцый пратэсту. Пасьля падзей 1863 года палац Юндзілаў у Івацэвічах канфіскавалі і перадалі княжаму роду Варанцовых. У валоданьне Юндзілаў дваровая сядзіба вярнулася толькі пасля царскай амністыі.

Сядзіба ў стылі клясыцызму сядзіба ў Івацэвічах належала магнатам з XVI стагодьдзя. Дакладных дадзеных аб часе пабудовы і аб тым, хто ж з’яўляецца аўтарам гэтага арыгінальнага ў мастацкім і архітэктурным пляне палаца, няма. Некаторыя крыніцы сведчаць аб тым, што каля сядзібы размяшчаўся пладовы сад, а вакол яго і жылога дома раслі ліпы. Перад парадным уваходам гаспадары разбілі маляўнічы парк, у якім было некалькі прагулачных алей.

Сёння ў сядзібным доме размяшчаецца раённая бальніца.

Каардынаты: 52.718983, 25.350187.

Касьцёл сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Будаўніцтва касьцёла сьвятых апосталаў Пятра й Паўла пачалося ў 2000 годзе і працягвалася 6 гадоў. 16 кастрычніка 2006 года храм быў асьвечаны кардыналам Казімірам Свёнткам. У касьцёле знаходзяцца рэліквіі сьвятога папы Яна Паўла ІІ.

Каардынаты: 52.713724, 25.317799.

Царква ў гонар абраза Маці Божай Дзяржаўнай

У сярэдзіне 1990-х гадоў у горадзе была пабудавана новая праваслаўная царква, якую асьвяцілі ў гонар Абраза Божай Маці «Дзяржаўная». У званіцы гэтага храма знаходзіцца самы вялікі ў Беларусі Цар-звон, вага якога складае каля 2 тон.

Каардынаты: 52.713336, 25.340076.

Райвыканкам

Каардынаты: 52.709387, 25.339261. Адрас: Вулiца Ленiна, 44.

Скульптура «Барадатая кугакаўка»

В Ивацевичском районе насчитывается до сотни гнездующихся бородатых неясытей. В 1981 году бородатая неясыть занесена в Красную книгу Беларуси.

24 августа 2019 года в день празднования 500-летия Ивацевичей между площадью Ленина и входом в парк был установлен памятный знак птице, которая в 2017 году выбрана символом района, бородатой неясыти. Бронзовая композиция высотой около 1,8 метра представляет собой птицу, сидящую на пне вместе с тремя птенцами. Автор – брестский скульптор Павел Герасименко.

Координаты: 52.709119, 25.340057.

Царква хрысьціян веры Эвангельскай «Дабрадзея» (Благадаць)

Ёсьць у горадзе і пратэстанцкі прыход, якому для набажэнстваў перадалі адзін з будынкаў горада.

Каардынаты: 52.713439, 25.350480.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Пiлiпа Пестрака

Каардынаты: 52.713021, 25.351039

Чыгуначная станцыя Iвацэвiчы

З пракладкай чыгункі з 1871 года побач з маёнткам Івацэвічы ўзнікае невялікае паселішча, якое расло з развіцьцём лесараспрацовак. У 1916–1917 гады была пабудаваная вузкакалейная чыгунка Івацэвічы – Целяханы – Янаў Палескі. Немцам яна была патрэбная дзеля таго, каб вывозіць лес і адпраўляць яго ў Гэрманію, а таксама дастаўляць да лініі фронту боепрыпасы і матэрыялы для будаўніцтва ўмацаваньняў. У 1918 годзе Івацэвічы з чыгуначнага раз’езда ператвараюцца ў невялікую чыгуначную станцыю.

Падчас Другой сусьветнай вайны з-за бамбаваньня станцыя была практычна цалкам разбураная. Па заканчэньні вайны будынак сярод іншых быў адноўлены і перабудаваны нямецкімі ваеннапалоннымі, у выніку станцыя атрымала цяперашні зьнешні выгляд.

Каардынаты: 52.709321, 25.344664.