Kamianiec district

Dźmitravičy

Дзьмі́травічы (афіцыйная назва – Дзьмітро́вічы) – вёска за 12 кiлямэтраў на паўночны захад ад Камянцу, за 49 кiлямэтраў на поўнач ад Берасьця, за 37 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Баранавічы – Берасьце), цэнтар Дзьмітравіцкага сельсавету.

На канец XVI стагодьдзя вёска – ў Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ, дзяржаўная ўласнасьць.

У 1795 годзе ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

У 1-й палове XIX стагодьдзя Дзьмітравічы адносілiся да фальварку Ямна маёнтку Дамброва.

У 1939 годзе у выніку пакту Молатава – Рыбэнтропа Дзьмітравічы – ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.

Насельніцтва па стане на 2010 год складала 588 чалавек.

Спаса-Праабражэнская царква

Спаса-Праабражэнская царква ў Дзьмітровічах узьведзеная ў 1786 годзе з дрэва. Помнік народнага дойлідства. Знаходзiцца ў цэнтры вёскі, на невялікім пагорку. Перад царквой пастаўленая чацьверыковая каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам.

Каардынаты: 52.491514, 23.777923.