Kamianiec district

Rasna

Першая вядомая на сёньня пісьмовая згадка пра Расну сягае ў XV стагодьдзе. Упершыню мясцовасьць згадваецца ў мэтрыцы Вялiкага Княства Лiтоўскага у 1466 годзе як маёнтак, які перайшоў да Трачэвічаў ад Баярскага.

Царква сьвятога Міхала Арханёла

У часы Уніі ў Расьне існавала ўніяцкая парафія сьвятога Міхала Арханёла, якая належыла да Камянецкага дэканату. Уніяцкую царкву ў Расьне збудаваў Марцін Матушэвіч. Пасьля ліквідацыі Уніі царква стала належыць праваслаўным. Яна была перабудавана і нанова асьвечана ў 1842 годзе.

Згодна з рашэньнем Савету па справах Расейскай Праваслаўнай Царквы пры Саўміне СССР ад 28 лістапада 1962 году царква была зачынена з рэкамэндацыяй перадачы яе пад клюб. Аднак мясцовыя атэістычныя ўлады з сельсавету і калгасу «Савецкая Беларусь» у 1964 годзе старую драўляную царкву разбурылі цалкам.

У Расне ў 1991 годзе пабудавалі новую праваслаўную царкву ў гонар сьвятога Міхала Арханёла

Каардынаты: 52.389490, 23.415513