Kamianiec district

Vysokaje

Высокае — невялікае мястэчка, вядомае па пісьмовых крыніцах з XIV стагодьдзя, размешчанае на берагах ракі Пульва. Першапачаткова Вiдамля уваходзіла ў каралеўскія валоданьнi, а зь сярэдзіны XVII стагодьдзя яна стала прыватнаўласьніцкім паселішчам Сапегаў.

Тут спыняўся князь Гедымін пад час свайго шляха на Русь, залюбаваўшыся прыгажосьцю места, што патанала ў зеляніне пагоркаў, падзеленых шырокай, паўнаводнай ракой Пульва.

У1494 годзе вялікі князь Аляксандар, сын Казіміра, Вялікага князя Літоўскага, дараваў Высокаму Магдэбурскае права.

Замак Сапегаў. Брама (рэшткі)

Замак, акружаны насыпнымі валамі і воднымі перашкодамі, быў узьведзены на ўзвышаным месцы.

Its construction began ca. 1768–1680, when the land owner was Mikhail Sapega. During this period he laid the foundation of a palace and created a park with a artificial reservoir. In 1748 the palace burned down, and in 1815 Paul Sapega’s wife, Pelageya Potocka, built a new palace.

Зараз толькі рэшткі земляных умацаваньняў і руіны каменных сьценаў сьведчаць пра былую фартыфiкацыю.

Каардынаты: 52.366836, 23.368076

Сядзіба Патоцкіх. Палац

У 1816 годзе на месцы былых ўмацаванняў быў пабудаваны палацавы ансамбаль з разгалістым паркам.

Высокоўскі палац — помнік архітэктуры клясіцызму. Першапачаткова ў комплекс з ім ўваходзілі два флігеля, утвараючы невялікі парадны двор, раскрыты ў бок уязной брамы.

Каардынаты: 52.36907, 23.367754

Капліца сьвятой Барбары

Яшчэ адной славутасьцю Высокага з’яўляецца Варварынская капліца ў стылі барока, пабудаваная ў 1772 годзе. У цяперашні час яна знаходзіцца на рэстаўрацыі, прычым, калі верыць аншлагу, усталяванаму побач зь ёй, рэстаўрацыя вырабляецца на грошы Эўразьвяза.

Каардынаты: 52.372958, 23.37617


Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

Траецкі касьцёл у стылі барока ў Высокім быў пабудаваны ў 1772 годзе. Зрэшты, некаторыя крыніцы сьцвярджаюць, што дата яго пабудовы сыходзіць яшчэ далей у мінулае: у 1603 год.

Каардынаты: 52.371355, 23.371028