Kobryń

Part 1. Lenina street

Вулiца Ленiна

Да сярэдзіны XIX стагодьдзя план Кобрыня ўключаў 8 вуліцаў. Прыкладна ў гэты час пачалася пракладка праз горад «Берасьцейска-Бабруйскай» шашы; частка магістралі прайшла праз тэрыторыю старажытнага замчышча і частковаз зьмяніла планіроўку гістарычнай зоны. Адрэзак у межах гарадкой забудовы стаў часткай адной з цэнтральных вуліцаў Кобрыня, самая ранняя назва якой – Пружанская.

Афіцыйнае адкрыцьцё Маскоўска-Варшаўскага шашы адбылося 1 сьнежня 1846 году. Высокага насыпу для сучаснага маста не было, і, пераправіўшыся праз Мухавец, адразу ж паварочвалі направа і па Мікольскай уздоўж Мухаўца ехалі на Астрамічы і далей на Бабруйск. Таму і вуліцу, што вяла ад Рынкавага пляцу за мост, назвалі Бабруйскай.

На паштоўцы перыяду нямецкай акупацыі 1915–1918 гадоў, якая захоўваецца ў фондах Кобрынскага музея, гэта Вуліца Перамогі (пераклад з нямецкага). У польскі перыяд 1921–1939 гадоў вуліца насіла імя Юзэфа Пілсудскага.

У паваенны час вуліцу назвалі імем Леніна. Плошча Леніна і ўчастак гэтай вуліцы з цэнтра да маста ўзніклі толькі ў другой палове XX стагоддзя. Сучасны мост цераз раку Мухавец, які завяршае вуліцу Леніна, пабудаваны пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Папярэднія масты, пабудаваныя раней, згарэлі падчас ваенных дзеяньняў 1915, 1939, 1944 гадоў. У адсутнасьці маста і вуліцы Леніна асноўная частка горада злучалася з «замухавецкім раёнам» у іншых месцах ракі. Гэтай мэце здаўна служыў круты выгін Пінскай вуліцы, які апаясваў замкавыя ўмацаваньні з захаду і ўпіраўся ў Мухавец. Месцам часовай пераправы лічыўся драўляны мост напрыканцы сучаснай вуліцы 17 верасьня.

Вулiца Ленiна, 5… 7

Вулiца Ленiна, 7

Вулiца Ленiна, 15… 27

Вулiца Ленiна, 17… 25

Вулiца Ленiна, 21… 25

Вулiца Ленiна, 25… 29

Вулiца Ленiна, 17… 27

Вулiца Ленiна, 37… 41

Вулiца Ленiна, 37… 43

Вулiца Ленiна, 39… 43

Вiд на раён манастыра Сьвятога Спаса. Будуемая новая царква

Сьвята-Александра-Неўскi Сабор

Саборная царква Аляксандра Неўскага – помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка). Знаходзіцца ў цэнтры места, на Замкавым пляцы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Побач з саборам знаходзіцца манумэнт у памяць бою пад Кобрынем 1812 году.

Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Кобрыні збудавалі ў 1864–1868 гадох у знак адмены прыгоннага права на месцы братэрскай магілы рускіх салдат, якія загінулі ў час Кобрыньскага бою 15 ліпеня 1812 годана сродкі, адабраныя ва ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў.

У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі сабор, будынак якога прыстасавалі пад філію Дзяржаўнага архіву Берасьцейскай вобласьці. У 1989 годзе будынак сабору перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату, ён быў зноўку асьвячоны 12 верасьня 1990 года.

Каардынаты: 52.213869, 24.358560. Адрас: вулiца Ленiна, 18.

Царква сьвятога Мікалая Мiр Лiкiйскiх Цудатворцы

Царква Сьвятога Мікалая – помнік архітэктуры XVIII стагодьдзя. Знаходзіцца ў цэнтры места, на правым беразе ракі Мухаўцу. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер – у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву збудавалі ў 1750-я гады, сьпярша па-за межамі Кобрыню. Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1841 годзе будынак царквы перавезьлі ў Кобрынь. У другой палове XIX стагодьдзя царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой выкарыстоўваўся музэем імя Суворава як складзкое памяшканьне. У 1989 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Каардынаты: 52.213869, 24.358560. Адрас: вулiца Мiкольская, 2.

Next Part. Part 2. ⟶
Castle Square and Monastery of the Holy Savior