Kobryń

Part 2. Castle Square and Monastery of the Holy Savior

Замкавы пляц

На плане Кобрыня 1798 года пазначана ўжо дванаццаць вуліцаў замест сямі, якія існавалі ў XVI стагодьдзі. Да таго ж узьнік яшчэ адзiн пляц – Замкавы, на поўнач ад Рынкавай. Менавіта тут знаходзіўся Ніжні замак і пасад, а потым размяшчалася ратуша.

У 1766 годзе па ўказе караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Кобрынь быў пазбаўлены магдэбурскага права. Адміністрацыя Эканоміі з замка, які знаходзіўся ў зусім непрыдатным стане, перамясьцілася ў сядзібу, пабудаваную на паўднёвай ускраіне горада.

У 1795 годзе разам са шматлікімі вёскамі вялізнага маёнтка Кобрыньскі Ключ Сувораву быў перададзены замак з прыпісанымі да яго землямі. Сувораў распарадзіўся зьнесці рэшткі замкавых умацаваньняў, але гэтае распараджэньне не было цалкам выканана, паколькі вядома, што падчас бою 15 ліпеня 1812 года супернік аказваў апошні супраціў менавіта на замкавых руінах. Канчатковае ж зьнікненне апошніх сьлядоў насыпнога ўзгорка, названага «замкавай гарой», адносіцца да канца першай паловы XIX стагодьдзя. Супала гэта з пракладкай Маскоўска-Варшаўскага шашы, якая праходзіла праз цэнтар места. Для земляных работ салдаты інжынэрнай каманды поўнасбцю раскапалі замкавую гару.

На плане Кобрыня тых часоў пазначаная цэнтральнае схематычнае размяшчэньне замка. Зь яго вынікае, што цяперашняя вуліца Леніна праходзіць паміж верхнім і ніжнім замкамі. У XIX стагодьдзі пляц, дзе калісьці месьцiўся ніжні замак, называўся Сянным, і адначасова Сянным менаваўся завулак ад Рынкавай плошчы на Сянную. На пляцы знаходзіўся будынак казначэйства. У 1912 годзе быў пабудаваны пазыковы дваранскi банк, і ў польскі перыяд 1921–1939 гадоў пляц перайменавалі ў Банкаўскi. Падчас нямецкай акупацыі 1915–1918 гадоў пляц назвалі Камэнданцкiм, а будынак банка прыстасавалі пад тэлеграфную станцыю. Па Першай сусветнай вайне пляц зноў iзноў стаў Замкавым.

Калі ў 1920 годзе ў Кобрыне была ўсталявана Савецкая ўлада, у адным з будынкаў на гэтым пляцы размясьціўся павятовы Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Верагодна, у памяць аб гэтай падзеі з 1939 па 1941 гады пляц насіў назву «11 ліпеня» (11 ліпеня 1920 года быў вызвалены Менск ад польскіх войскаў). Невядома, як плошча называлася падчас акупацыі Кобрыня нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941–1944 гадох. Пасьля вайны, у 1948 годзе, пляц назвалі пляцам Камсамольцаў.

У 1987 годзе ў дні святкаваньня 700-годдзя Кобрыня яго перайменавалі ў плошчу 700-годдзя Кобрына, а ў яе цэнтры ўсталявалі помнік з выявай двух гістарычных гербаў Кобрына і сем камянёў-валуноў, кожны з якіх сымбалізуе стагодьдзе. У ліпені 2003 года плошча 700-годдзя Кобрына была перайменавана ў Замкавую.

Агульны вiдарыс з маста праз Мухавец

Мост праз Мухавец

ЗАГС (Будынак колiшняга банка)

Напярэдадні 1912 году на Замкавым пляцы з’явіўся будынак пазыковага дваранскага банка. Пабудову ўзвялі ў стылі клясыцызму з аркамі і шасьцю масіўнымі калёнамі. У час Першай сусветнай вайны банк перастаў існаваць як фінансавая ўстанова, у выніку ў будынку размясьцілася тэлеграфная станцыя.

Адрас: Замкавы пляц, 1. Каардынаты: 52.213792, 24.359348.

Цэнтральны фасад будынка

Памятны знак у гонар 700-годьдзя Кобрыня

Скульптура «Боцман i папугай»

Да раённых «Дажынак» у 2009 годзе ў Кобрынi з’явілася цікавая скульптура: Боцман і папугай. Стварыў яе Аляксандр Лышчык, які стварыў таксама скульптуры бабра ў Бабруйску і чаравічніка ў Воршы. Пузаты і вусаты дзядзька з папугаем на плячы стаіць на прыстані, недалёка ад Лядовага палаца. Сюды па сьвятах прышвартоўваюцца цеплаходы. З таго часу ў боцмана не раз кралі ланцужок і медную трубку. Што толькі ні рабілі, нават шрубамі трубку прыварочвалі – нiчога ня атрамлiвалася. У такія моманты замест ланцужка ў боцмана вісеў звычайны шнурок.

Каардынаты: 52.214209, 24.362373.

⟵ Previous Part. Part 1
Liberty Square and Pershamayskaya Street

Previous Part. Part 3. ⟶
Liberty Square and Pershamayskaya Street