Lachavičy district

Kryvošyn

Крывошын – даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Упершыню яно згадваецца ў XVII стагодьдзі як валоданьне Радзівілаў. У 1772 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў мястэчка А. Тызенгаўзу, пазьней маёнтак перайшоў ва ўласьнасць роду Патоцкіх.

Падчас нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863 года каля Крывошына адбыўся бой паміж паўстанцамі пад камандаваньнем Б. Мiладоўскага і расейскімі войскамі.

Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы

У 1670 годзе нясвіскія езуіты пабудавалі тут барочны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі. Пасьля задушэньня паўстаньня Каліноўскага ў 1740 годзе яго перабудавалі ў рэтраспэктыўна-рускім стылі і прымусова перадалі праваслаўным.

Каардынаты: 52.872596, 26.130841