Lachavičy district

Miadźviedzičy

Мядзведзічы – невялікая вёска на рацэ Сьвідроўцы. Упершыню паселішча, якое тады называлася Нядзьведзічы, згадваецца ў XV стагодьдзі. У 1483 году яно значыцца як вёска ў валоданьні віленскага біскупа.

У XV стагодьдзі тут быў пабудаваны першы каталіцкі храм. У 1588 годзе Мядзведзічы – валоданьне віленскага біскупа і кардынала Юрыя Радзівіла.

У XVI стагодьдзi Мядзведзічы атрымалі статус мястэчка і сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павета.

Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Галоўная славутасьць Мядзведзічаў – касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла. Першы касьцёл тут быў пабудаваны яшчэ ў 1645 годзе, але час яго не пашкадаваў, да XX стагоддзя ён быў цалкам разбураны.

У 1908 годзе па праекце вядомага архітэктара Стэфана Шылера ў вёске быў пабудаваны новы цагляны Петрапаўлаўскi касьцёл ў нэабарокавым стылi.

Каардынаты: 52.940118, 26.302783

Алтар

Арган

Капліца каталіцкая

На ўскрайку вёскі знаходзіцца невялікая каталіцкая каплічка, пабудаваная пасьля 1861 года.