Lachavičy district

Svajatyčy

Сваятычы – вёска на левым беразе ракі Ведзьма. Упершыню яна згадваецца ў 1506 года як валоданьне Пяткевічаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Абуховічаў і Чапскіх, які да нашых часоў, на жаль, не захаваўся.

Касьцёл сьвятога Юр’я

Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Святога Юр’я, помнік архітэктуры клясыцызму, пабудаваны ў 1825 годзе.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл у Сваятычах пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі Маскоўскага патрыярхату. Каталікі праводзілі службы ў касцёльнай капліцы да 1920 года. Падчас Першае Сусьветнае вайны будынак касьцёла был спалены. У сярэдзіне 1940-х гадоў савецкай уладай капліца была зачынена для правядзення службаў. У 1990 годзе касьцёл аддадзены каталікам і пачалося яго адраджэньне. Зараз касьцёл адрэстаўраваны і ў ім праводзяцца службы.

Каардынаты: 53.144504, 26.347399