Lachavičy district

Vostraŭ

Востраў – вёска за 30 кiлямэтраў у напрамку на паўночны захад ад Ляхавічаў, за 193 кiлямэтраў ад Берасьця, за 16 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Лясна, цэнтар Востраўскага сельсавета. Вёска стаіць на правым беразе ракі Мышанка. Праз вёску праходзіць аўтадарога Баранавічы – Тухавічы, яшчэ адна дарога вядзе ў суседнюю вёску Стральцы.

Насельніцтва па стане на 2010 год складала 488 чалавек.

Царква сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Свята-Петра-Паўлаўская царква пабудаваная ў 1910 годзе з дрэва ў нэарасейскiм стылi на месцы храма XVIII стагодьдзя, фундаванага ўладальнікамі маёнтка Баканоўскімі.

Каардынаты: 52.888047, 25.976762.

Сядзіба Патоцкіх

Рэшткі сядзібы Патоцкіх – меркавана, бровар завод першай паловы XIX стагодьдзя з паравым рухавіком 10 конскіх сілаў. Вадзяны млын, пабудаваны графам К. Патоцкім у 1880 годзе, быў разбураны ў другой палове XX стагодьдзя. Ёсьць звесткі, што ў 1913 годзе на ёй было перапрацавана 80 тысячаў пудоў збожжа. У шасцідзесятыя гады XX стагодьдзя таксама была разбураная вельмі старая капліца каменнага мура, падобнага да візантыйскага, і невялікі насыпны курган вышынёй каля 1,5 мэтра, дыяметрам каля 5 мэтраў. Сядзібны дом не захаваўся.

Каардынаты: 52.894591, 25.992658.

Вінакурня

Сядзіба Патоцкіх. Лядоўня