Łuniniec district

Łunin

Лу́нін – вёска за 11 кiлямэтраў на захад ад ўсход ад Лу́нінца, за 40 кiлямэтраў на ўсход ад Пiнска, цэнтар Лунінскага сельсавета.

Назвы Лу́нін, Лу́нінец трэба разглядаць у сувязі з рачной назвай Лунія (адзін з варыянтаў назвы прыпяцкай ракі Лань). Форма «Лунія» звязаная з латышскім luns «твань», літоўскім liūnas «твань; покрыва моху над вадой у балоце або ля берага азёраў ці рэк, што зарастаюць». Гідранімічныя адпаведнікі – літоўскія рачныя і азёрныя назвы тыпу Liūnas. У назве Лунія корань Lun- пашыраны з дапамогай балцкага гідранімічнага пашыральніка -j- (як у назвах Бабруя, Мярэя і інш.). Недалёка ад утоку Луніі (Лані) у Прыпяць таксама ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Ясельда, Піна, Цна.

Насельнiцтва вёскi па стану на 2010 год складала 1.472 чалавекі.

Лунін упершыню згаданы ў 1432 году. Вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павета Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага. У сярэдзіне XV стагодьдзя Лунiн належаў братам Пятру і Мікалаю Няміровым, у першай палове XVI стагодьдзя маёнткам валодалі роды Неміровічы і Пянкі, а з 1563 года Лунінскі маёнтак перайшоў да полацкага ваяводы Станіслава Давойны, кіраўніка абароны Полацка ў 1563 годзе ад маскоўскіх войскаў. У канцы XVI стагоддзя Лунін перайшоў да князя Мікалая Друцкага-Любецкага і аж да Першай сусветнай вайны на працягу больш за 300 гадоў належаў прадстаўнікам роду Друцкіх-Любецкіх.

Станам на 1613 году маёнткі Лунін і Пагост знаходзіліся ў руках кашталяна троцкага Юрыя Мікалаевіча Радзівіла, які, ня маючы нашчадкаў, 25 ліпеня 1612 года запісаў усю маёмасьць стрыечным братам – кашталяну віленскаму Янушу і ваяводзе віленскаму Крыштафу Радзівілу.

У першай чвэрці XIX стагодьдзя пры Гераніме Друцкім-Любецкім у маёнтку быў узведзены каменны палац і разьбіты пэйзажны парк. У 1820-я годзе у Луніне жыў і вучыў княжых дзяцей маляваньню мастак Міхал Кулеша.

Палац Друцкіх-Любецкіх (страчаны). 1907

У гады Першай сусьветнай вайны маёнтак Друцкіх-Любецкіх быў поўнасцю зьнішчаны. У 1918 годзе згарэў палац, а разам зь ім багатая бібліятэка і калекцыя сямейных рэліквіяў. Пасьля вайны Францішак Друцкі-Любецкі перанёс сваю рэзідэнцыю ў суседняе сяло Хрысьцінава (цяпер – пасёлак Палескі).

Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) Лунін увайшоў у склад міжваеннай Польшчы, належаў Лунінецкаму павету Палескага ваяводства. З 1939 года – у складзе БССР.

Апошні ўладальнік маёнтка Францішак Друцкі-Любецкі загінуў у 1944 годзе падчас Варшаўскага паўстаньня.

Колiшнi касьцёл Перамяненьня Гасподняга. 1935–1939

У сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў Папай у 1773 годзе ў Луніне ў другой палове XVIII стагоддзя з’яўляюцца піяры. У Луніне піяры пабудавалі мураваны касьцёл, які быў аднўлены, з дзвюма вежамі, разгорнутымі да плоскасьці галоўнага фасада. Касьцёл меў тую ж архітэктоніку, што і касцёл Міхала Арханёла ў вёсцы Лужкі (Шаркаўшчынскага раёну. У 1794 годзе па фундацыі Францыска Друцкага-Любецкага быў пабудаваны новы касьцёл, які стаў філіяй Гарадзішчанскай бенедыктынскай парафіі. Лёс першага касьцёла невядомы.

Па здушэньнi вызвольнага паўстаньня 1863 года касьцёл быў закрыты, а вернікі былі далучаны да пінскай парафіі.

Пасля доўгай адбудовы, у гады міжваеннай Польшчы, касьцёл быў асьвячаны 6 жніўня 1935 года. Але ўжо праз чатыры гады, пасля пачатку Другой сусьветнай вайны, храм быў разрабаваны і закрыты наступаючымі чырвонаармейцамі.

Пасьля вайны будынак касьцёлу выкарыстоўваўся як клюб, спортзаля, пазьней у якасьці зернясховішча. У пачатку 1960-х гадоў сьцены да скляпеньняў падмуркаў былі разабраныя, а самі падмуркі засыпаны пяском і будаўнічым сьмеццем, зараз на гэтым месцы горка.

Каардынаты: 52.298556, 26.639972.

Царква святых Барыса і Глеба

Барысаглебская царква – помнік народнага дойлідзтва з рысамі клясыцызму. Царква заходзіцца ў паўночнай частцы вёскі, яна была пабудаваная ў 1824 годзе з дрэва. На могілках у 1825 годзе была пастаўлена прыпісная да яе драўляная капліца (не захавалася).

Каардынаты: 52.302356, 26.642203.