Łuniniec district

Łuniniec district

Лу́нінец – места ў міжрэччы Прыпяці і Цны, адміністрацыйны цэнтар Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год – 24.816 чалавек. Знаходзіцца за 55 кiлямэтраў на ўсход ад Пiнска, за 50 кiлямэтраў на захад ад Мiкашэвiчаў. Вузел чыгунак на Берасьце, Гомель, Баранавічы, Сарны.

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Лу́нінец» мае зьвязак зь сялом Лу́нінам і азначае «малы Лу́нін». Тым часам назва старажытнага сяла паходзіць ад прозьвішча Лунь. Існуе нявызначанасьць з націскам у назьве: Лу́нінец і Лцніне́ц.

Першы пісьмовы ўпамін пра Лунінец (пад назвай Малы Лулін) як шляхецкае ўладаньне датуецца 1449 годам. У 1471 годзе сяло Лулінец маёнтку Ішкальдзі знаходзілася ў валоданьні Неміровічаў.

У 1552 годзе ўдава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала Лунінец свайму прыёмнаму сыну ваяводу полацкаму Станіславу Давойне. На 1561 год маёнтак Луненец (Лунінец) знаходзіўся ў валоданьні Станіслава Станіслававіча Давойны – ваяводы полацкага і дзяржаўцы дрыскага, узятага ў маскоўскі палон у 1563 годзе. З гэтай прычыны вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў апекуном усіх ягоных маёнткаў Станіслава Андрэевіча Давойну, старосту пінскага і кобрынскага. Пад 1580 годам двор Лунінец Малы быў цэнтрам маёнтку, уладаньнем князя Паўла Друцкага-Любецкага. Апошні разам зь іншымі маёнткамі прадаў Лунінец Мальхеру Сноўскаму Граўжыскаму, кашталяну віцебскаму, і ягонай жонцы Барбары Клачкоўне. На 1581 год Лунінец Малы быў у валоданьні Станіслававай Давойнавай – княгіні Барбары Саламярэцкай. Пад 1586 годам маёнтак Малы Лунінец быў супольным уладаньнеме князёўны Барбары Саламярэцкай і князя Паўла Друцкага-Любецкага, каралеўскага двараніна. На 1588 год сяло Лунінец (Лулінец) было ў валоданьні Мальхеравай Сноўскай, Граўжавай – Барбары Клачкоўны – кашталянавай віцебскай, якая перадала яго Мікалаевай Нарутовічавай – Барбары Купцаўне – земскай падскарбінай і пісаравай вялікай літоўскай. У гэты час у сяле існавалі панскі палац, царква, стадола, 75 дымоў сялянаў-даньнікаў на чале з старцам і сем сялянаў-агароднікаў. Пад 1595 годам упамінаецца Малы Лунінец як сяло і маёнтак, уласнасьць Мікалаевай Нарушовічавай – Барбары Кунцавічоўны.

У 1617 годзе Якуб Кунцэвіч разам з сынам Мікалаем прадалі Лунінец і Дзяцелавічы Канстанціну Долмату. У 1622 годзе К. Б. Далмат перадаў Лунінец Дзяцелавіцкаму манастыру.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лунінец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. На 1795 год тут было 75 двароў. У 1842 годзе маёнткі Дзятлавіцкага манастыра, у тым ліку Лунінец, перайшлі да расейскіх уладаў, а жыхароў перавялі ў катэгорыю дзяржаўных сялянаў.

У 1880-я гады будаваньне Палескіх чыгунак паспрыяла разьвіцьцю Лунінцу, які ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел з вакзалам, дэпо і поштай. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лунінцы было 586 будынкаў, у тым ліку 4 камяніцы; існавалі царква, юдэйскі малітоўны дом, народная і чыгуначная вучэльні, чыгуначны лекарскі прыёмны пакой, хлебазапасны магазын, 19 крамаў, заезны двор, тры харчэўні, чатыры піцейныя ўстановы. У 1911–1912 гадох у мястэчку працаваў настаўнікам Якуб Колас.

За часамі Першай сусьветнай вайны Лунінец трапіў у прыфрантавую паласу, а ў 1918 годзе яго занялі нямецкія войскі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунінец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзейнічаў рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лунінец увайшоў у склад Беларускай ССР. У 1919–1920 гадох места займалі польскія войскі, бальшавікі, дзейнічалі аддзелы Булак-Булаховіча. У гэты час тут жыў вядомы авіяканструктар Павал Сухі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лунінец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лунінец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 10 ліпеня 1941 да 10 ліпеня 1944 году Лунінец знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Царква Узьiвiжаньня Святога Крыжа

Свята-Крыжаўзьвіжанская царква ў Лунінцы – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-расейскага стылю.

Старая царква была пабудаваная ў Лунінцы была пабудаваная ў 1811 годзе на сродкі парафiян. Па апісанню 1879 году старая драўляная царква мела выгляд выцягнутага крыжа з трыма бляшанымі купаламі, дах царквы быў гонтавы, не вельмі трывалы, чырвонага колеру. Двое ўваходных дзвярэй, тры рады акон, вонкавыя і унутраныя сцены без афарбоўкі, яшчэ моцныя, столь — зводчатая, дашчатая, унутраная плошча памяшкання — 35 кв. сажняў. На асобна пабудаванай званіцы мелася чатыры званы. Прыход царквы – вёскі Лулінец і Мелясьніца, былыя валоданьні Дзяцелавіцкага манастыра. У прыходзе мелася штатнае народнае вучылішча. Сярод насельніцтва Лулінца толькі 5 працэнтаў жыхароў былі пісьменнымі. Багадзельня адсутнічала.

У пачатку XX стагодьдзя насельніцтва Лунінца, які стаў буйной чыгуначнай станцыяй, значна ўзрасло. Старая драўляная царква, якая да таго ж патрабавала пастаяннага рамонту, ужо не адпавядала часу, таму паўстала пытаньне аб будаўніцтве новага цаглянага храма на тым жа месцы, дзе стаяў стары.

Яшчэ да закладкі першага царкоўнага каменя ў Лунінецкім прыходзе быў аб’яўлены збор ахвяраваньняў на будаўніцтва новай царквы. Грошы паступалі ад тады яшчэ не шматлікіх служачых станцыі, настаўнікаў і вучняў вучылішчаў, ваенных, прыватных асобаў, уладальнікаў прадпрыемстваў, вясковых абшчын, паліцыі, прычым ня толькі з Лунінецкага прыходу. Вялікія сродкі ахвяравалі Упраўленьне Палескіх чыгунак, чыгуначнікі Лунінца, кіраўніцтва дэпо, станцыі (на той час у Лунінцы мелася чыгуначная царква – па лініі курсіраваў вагон-царква для задавальнення духоўных патрабаванняў веруючых).

Але, з-за Першай сусьветнай вайны, германскай і польскай акупацыі, грамадзянскай вайны будаўніцтва працягвалася амаль 10 гадоў. Сьвятар Цімафей Дзюкаў здолеў у гэтых абставінах захаваць будаўнічыя матэрыялы, таму будаўніцтва ўрэшце ўдалося скончыць.

У рэвалюцыйныя гады на плошчы каля царквы адбываліся мітынгі, пра што сведчаць некалькі тагачасных фотаздымкаў. Бачна, што і старая драўляная царква яшчэ існавала, толькі ў пачатку 1920-х гадоў яе разабралі і прадалі ў нейкую вёску.

Вакол старой царквы былі размешчаны могілкі. Пры будаўніцтве новай царквы могілкі былі ліквідаваныя, парэшткі выкапаныя і перапахаваныя ў адной магіле пад алтаром новай царквы, толькі ў левым куце царкоўнага двара пакінулі некалькі магілаў сьвятароў і вядомых жыхароў Лунінца. Потым тут жа хавалі сьвятароў з вёсак раёну. На месцы алтара старой драўлянай царквы цяпер стаіць металічны крыж, абнесены драўлянай агароджай. Са старой царквы ў новую былі перанесеныя многія абразы, харугвы, посуд, якія захоўваюцца дагэтуль.

У 1905 годзе царкве падарыла абраз Сьвята-Мікалаеўскае брацтва, якое дзейнічала пры храме з пачатку стагодьдзя і набывала ва ўласнасьць на ахвяраваньні сваіх членаў шмат прадметаў культавага прызначэньня. Абраз дагэтуль захоўвае надпіс пра гэта.

Новая мураваная царква была пабудаваная ў 1912–1914 гадох.

Каардынаты: 52.244811, 26.796167.

Касьцёл сьвятога Язэпа

У 1931 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі асьвяціў у Лунінцы новы будынак касьцёла парафіі Святога Язэпа, пабудаваны ў стылi архітэктуры гістарызму з рысамі неаклясыцызму і нэаготыкі. Касьцёл быў кансакраваны 11 ліпеня 1935 года біскупам з Пінска Казімірам Букрабам. Больш як 15 сьвятароў працавалі ў Лунінецкім касьцёле Святога Язэпа да канчатковага закрыцьця яго савецкімі ўладамі ў 1948 годзе. Пазьней будынак выкарыстоўвывалі ў якасьці склада, потым ён быў аддадзены пад раённы Дом культуры: тут ладзіліся канцэрты і праводзіліся моладзевыя дыскатэкі. Вежа, якая надавала яму асаблівую прывабнасьць, была разбурыная.

Калі пасля распаду СССР Дом культуры пераехаў у частку былога гаркама партыі, касьцёл аддалі хрысьцiянам веры Эвангельскай. Аднак каталікі праз суд вярнулі будынак парафіі. Першая iмша адбылася ў будынку Лунінецкага касьцёлу 13 красавіка 1997 года.

Каардынаты: 52.240608, 26.804954.

Храм у гонар абраза Божай Маці «Спатоленьне загінулых»

3 сакавіка 2006 года па блаславенні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана ў горадзе была утвораная новая парафiя. 26 ліпеня 2007 года адбылася закладка падмурка храма. Узводзіўся храм на месцы двух могілак, дзе ляжаць парэшткі пяці тысячаў забітых воінаў, сялян і простых мірных жыхароў. 31 жніўня 2006 года архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам настаяцелем храма быў прызначаны іерэй Сергій Крышталь. 16 лютага 2013 года храм быў асвечаны ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканьне загінулых».

Комплекс знаходзіцца на вуліцы Чапаева, 77-1. Прыход і храм з’яўляюцца мемарыяльным помнікам, прысьвечаным усім воінам, якія загінулі ў Першай і Другой сусьветных войнах, і таксама воінам-інтэрнацыяналістам.

Каардынаты: 52.254574, 26.824037.

Чыгуначная станцыя

У другой палове XX стагодьдзя праз Палесьсе была пракладзеная чыгунка, якая прынесла ў рэгіён прыкметнае ажыўленьне. 30 сьнежня 1884 года з Пінска ў Лунінец і далей на Баранавічы і Ліду накіраваўся першы таварна-пасажырскі цягнік. Тады ў невялікай вёсцы Лунінец з’явіўся чыгуначны прыпыначны пункт, будка стрэлачніка.

У 1885 годзе было скончанае будаўніцтва лініі Лунінец – Роўна, а ў 1886 годзе скончанае будаўніцтва лініі Лунінец – Гомель. Станцыя Лунінец стала буйным чыгуначным вузлом з чатырох напрамкаў.

Дакладная дата пабудовы першага аднапавярховага вакзала ў Лунінцы невядомая. Гэта здарылася дакладна пасля адкрыцьця чыгуначнай веткі Баранавічы – Лунінец – Пінск у 1884–1886 гадох. У трыццатыя гады архітэктура вакзала была мадэрнізаваная.

У 1944 годзе як усе будынкі на прывакзальным пляцы былі цалкам разбураныя. Па вызваленьнiя на месцы вакзала, дэпо, воданапорнай вежы і іншых гаспадарчых пабудоваў былі разваліны. Доўгі час на месцы вакзала стаяў зьняты з колаў трафэйны пасажырскі вагон, у якім ў розны час месьцілiся білетныя касы і станцыйны буфэт. Гэты вагон праіснаваў да 1953 года.

Новая станцыя была пабудаваная ў 1967 годзе.

Каардынаты: 52.244039, 26.808685.