Pinsk district

Dubaj (Dubaje)

У Беларусі ёсць ня толькі свае Парыж і Дублін, але і Дубай. Праўда, з націскам на першы склад, то ёсьць Ду́бай, ёсьць варыянт вымаўленьня Ду́бае. Гэта па-беларуску, рускi ж варыянт гучыць як Ду́бой. I гэта даволі вядомае мястэчка з багатым мінулым. Першыя згадкі пра вёску ставяцца да 1498 года, калі канюшы Сенька Дзмітровіч атрымаў ад пінскай княгіні Мар’і Сямёнавай чатыры двары ў Дубам. Па прывілеі князя Фёдара Іванавіча Яраслававіча Дубой ў 1503 стаў валоданьнем Карповічаў.

Месца гэта асаблівае ў гісторыка-культурным комплексе беларускага Палесься. Мінулае найстарэйшай вёскі Пінскага раёна, як і належыць, напоўнена легендамі пра падземныя хады, пра зданяў, пра бітвы Першай сусветнай вайны, якая пакінула след на тутэйшай зямлі ў выглядзе воінскіх могілак, аб некалі магутных уладальніках, аб праваслаўным манастыры, а затым пра уніятаў і езуітаў, аб прадстаўніках вядомых шляхецкіх родаў, якія калiмьцi валодалі гэтым маёнткам: Полазы, Сапегі, Радзівілы, Кужанецкія.

У 1635 годзе Альбрэхт Радзівіл падарыў маёнтак з кляштарам пінскім езуітам. Князь быў адданым каталіком, ня прызнаваў іншаверцаў, заснаваў касцёл у Алыке, езуіцкі калегіум з касьцёлам у формах позьняга рэнесансу і барока ў Пінску. Дубойскi маёнтак езуіты выкарыстоўвалі для будаўніцтва летняй рэзідэнцыі свайго ордэна. У старым замку Полозаў месьсціўся прытулак для дзяцей-сірот, а побач на штучным востраве быў пабудаваны першы касьцёл-капліца. Прыгледжанасьць парка, догляд сядзібы выклікала захапленьне сучасьнікаў.

Другая палова XVIII стагодьдзя адзначылася для Дубоя новым уласьнікам. Ім стаў гетман Вялікага Княства Літоўскага, граф Міхал Казімір Агінскі, адзін з самых цікавых людзей свайго часу. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі быў пабудаваны канал, які зараз носіць яго імя. Мяркуючы па ўсім, акрамя захапленьня вытанчанымі мастацтвамі, граф добра разбіраўся і ў гідратэхніцы, таму і ў Дубое ён стварыў арыгінальную, нідзе ў Беларусі не паўтораную водную сістэму.

У 1784 годзе Дубочй наведваў кароль Станіслаў Аўгуст. Суправаджаў яго біскуп Адам Нарушэвіч, ураджэнец Піншчыны, гісторык, паэт, які першым праславіў Піншчыну ва ўласных творах.

Апошнія нашчадкі Кужанецкіх былi бязбожнікамі і гулякамi. У мясцовага насельніцтва нават склалася пра іх легенда. Адзін з Кужанецкіх зладзіў неяк у Вялікую Пятніцу баль. Аднак, калі запрошаныя селі за стол, пачуўся грукат, правалілася падлога і зямля паглынула усіх гулякаў. З тых часоў, калі хто-небудзь схаваецца ў парку ў ноч з Вялікай Пятніцы на Вялікую Суботу, то зможа ўбачыць пад’язджаючыя карэты, фаервэрк, які б’е залпам і прыбраных гасьцей. Можна ўбачыць ілюмінацыю ў вокнах дома, пачуць музыку і песьні да таго часу, пакуль у поўнач усё гэта з грукатам не праваліцца, а дом не пагрузіцца ў поўную цемру і цішыню.

Войны не пашкадавалі гэта ўнікальнае палескае мястэчка. У 1648 годзе Дубой быў спалены украінскімі казакамі, потым падчас Паўночнай Войны – швэдамі. Варта таксама адзначыць, што швэдзкі кароль Карл XII наведваў Дубой ў 1706 годзе, каб палюбавацца тутэйшымі прыгажосьцямі. У 1830 годзе пад мястэчкам адбыўся бой паміж паўстанцамі Тадэвуша Пуслоўскага і царскімі войскамі.

Сядзiбна-паркавы ансамбаль Кужанiцкiх

Нажаль, да сёньняшняга дня ад сядзібнага ансамбля засталося зусім няшмат. Пра тое, як выглядаў Палац Кужанiцких, можна меркаваць па фатаграфіі 1938 года.

А теперь – снимки того, в каком состоянии находится когда-то процветающее имение сегодня.

Уяздная брама

Каталiцкая каплiца Узьiвiжаньня Сьвятога Крыжа

Часовня построена в середине XVIII – начале XIX века.

Каардынаты: 52.089614, 25.771164

Царква Нараджэньня Божай Мацi

Рождественская церковь построена в 1811 году.

Каардынаты: 52.096789, 25.777696

Замалёўка