Pinsk district

Kaŭby

Каўбы́ – вёска на левым беразе ракі Стыру, знаходзiцца за 20 кiлямэтраў на паўднёвым ўсходзе ад Пінску, за 17 кiлямэтраў на поўдзень ад вёскi праходзіць мяжа з Украінай. Праз вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Лапаціна – Каўбы́ – Мясяцічы.

Першая згадка Каўбах адносіцца да канца XV ​​стагодзьдзя. Ранейшая назва паселішча – Сяльцы, менавіта так яно згадана ў каралеўскім прывілеі Казімера Ягелончыка, які падараваў яго Мікалаю Сырапяту і яго сыну Яну. У XVI стагодзьдзі паселішча належала Марціну Янавічу па мянушцы Шырмач, а ў XVII і XVIII стагодзьдзях — яго нашчадкам. Некаторы час маёнтак быў у валоданьні ўніяцкай царквы. З часу тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім маёнтак ўваходзіў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Каўбы – у складзе Расейскай імпэрыі, паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага павету. У першай палове XIX стагодзьдзя Каўбы перайшлі да роду Алевінскіх, якія выбудавалі тут сядзібны дом і заклалі пэйзажны парк.

Паводле Рыскай мірнай дамовы вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. Антоні Алевінскі быў апошнім уладальнікам маёнтку да 1939 году.

З 1939 году Каўбы ў складзе БССР. У паваенны час сядзіба Алевінскіх была цалкам разбураная.

Праваслаўная каплiца

У XIX стагодзьдзі ў Каўбах была пабудаваная капліца ў стылi архітэктуры клясыцызму з барочным купалам. У жніўні – верасьні 1916 году у Каўбах жыў паэт Аляксандар Блок, які, знаходзячыся на вайсковай службе, ўдзельнічаў у будаўніцтве ўмацаваньняў у ходзе Першай сусьветнай вайны. У адным зь лістоў да жонкі паэт даслаў малюнак Коўбаўскай капліцы.

Каардынаты: 52.031637, 26.361534.