Pinsk district

Pinkavičy

Пінкавічы – вёска на левым беразе ракі Піна, цэнтар Пінкавіцкага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р8. Насельніцтва па стане на 2010 год – 3.651 чалавек.

Першая пісьмовая згадка пра Пінкавічы адносіцца да 1499 года. У канцы XV стагодьдзя вёска была гаспадарскім сялом у складзе Пінскага княства. У 1499 годзе Пінкавічы згадваюцца ў прывілеі вялікага князя літоўскага Аляксандра ў выслугу Андрэевічам. У 1528 годзе вёска была валаданьнем Курцэвічаў, нашчадкаў пінскага князя Міхаіла Канстанцінавіча (жыў у першай палове XV стагодьдзя). З 1560-х гадоў сяло ўваходзіла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, з’яўлялася шляхецкай уласнасьцю. У гэты час згадваецца як зямельнае ўладаньне Вайцяховічаў, Таццяны Сапяжанкі і Сокала Войны. У XVII стагодьдзі – маёнтак падкаморыя пінскага Мікалая Ельскага, потым – Агінскіх. З 1759 года вёска перайшла ва ўласнасьць полацкага каменданта Бжастоўскага, у канцы XVIII стагоддзя – Скірмунтаў.

У 1793 годзе па другiма падзеле Рэчы Паспалітай Пінкавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павету.

Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921 год) Пінкавічы ўвайшлі ў склад міжваеннай Польшчы, з 1939 года ў складзе БССР.

Царква Покрыва Прасьвятой Божай мацi

Свята-Пакроўская царква, помнiк народнага дойлiдзтва знаходзiцца ў цэнтры вёскі. Афіцыйная дата пабудовы царквы ў Пінкавічах – 1830 год, але яшчэ ў 1806 годзе мясцовыя жыхары падарылі ў храм вялікі абраз «Узьвіжаньне Святога Крыжа». Святыня дагэтуль захоўваецца ў царкве з дакладнай датай і подпісам ад удзячных пінкаўцоў. Вынікае, што Сьвята-Пакроўская царква ў Пінкавічах пабудаваная раней.

Язэп Драздовіч. Царква ў Пінкавічах. 1926

Каардынаты: 52.136031, 26.165927.

Царква хрысціянаў веры эвангельскай. Дом малiтвы

Каардынаты: 52.136562, 26.154728. Адрас: вулiца Ясная, 1А.

Забудова