Pinsk district

Sadovy

Садовы – даволi крупны пасёлак у 10 кiламэтрах на паўночны захад ад цэнтра Пінска

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы

Царква была пабудаваная родам Красіцкiх, якія валодалі суседнім маёнткам Жабчыцы, і толькі пазьней апынулася на тэрыторыі сучаснага пасёлка Садовы. Па гэтай прычыне ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і шэрагу іншых крыніц царква аднесена да вёскі Жабчыцы.

Пабудаваная царква ў 1788 годзе.

Каардынаты: 52.137203, 25.948257

Каплiца на праваслаўных на могілках

Капліцу на праваслаўных могілках паміж Садовым і Жабчыцамi пабудавалі пасьля 1990 года.

Каардынаты: 52.134810, 25.955935

Царква Хрыстова пратэстанцкая

Пратэстанцкі храм у Садовым быў пабудаваны таксама пасьля 1990 года.

Каардынаты: 52.137848, 25.942526