Pinsk

Part 06. The streets of the city center 2. Horkaha, Karža, Savieckaja, Irkucka-Pinskaj Dyvizii, Kirava

Pinsk. Part 6. The streets of the city center 2. Horkaha, Karža, Savieckaja, Irkucka-Pinskaj Dyvizii, Kirava

Вулiца Горкага, 47-51

Вулiца Каржа / Заслонава, 8

Вулiца Савецкая, 4

Вулiца Савецкая, 5

Царква сьвятой Барбары (Колiшнi касьцёл сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў

Яшчэ адзін важны сакральны аб’ект горада – былы каталіцкі кляштар бэрнардынаў. 16 студзеня 1705 года Вялікі гетман Літоўскі Князь Міхал Вішнявецкі і ягоная жонка Кацярына заснавалі кляштар бэрнардынаў. Так у Рэчы Паспалітай называлі манахаў каталіцкага ордэна, які ў XV стагодьдзі аддзяліўся ад ордэна францiшканаў, і ў якога быў больш строгі статут.

Каардынаты: 52.118426, 26.110622. Адрас: вулiца Савецкая, 34.

Да 1717 годзе драўляны комплекс кляштара быў у асноўным пабудаваны. Касьцёл асьвяцілі ў гонар Міхала Арханёла, у гонар сьвятога патрона заснавальніка кляштара. Зь цягам часу кляштар развіваўся і да 1770 года з’явіліся сродкі для таго, каб пабудаваць на яго месцы новы мураваны касьцёл. У 1787 годзе ён быў осьвячоны. На верхніх паверхах кляштарнага будынка размяшчалася бібліятэка: 433 тамы па тэалёгіі, філязофіі, гісторыі, граматыцы, юрыспрудэнцыі, аратарскім майстэрстве. У 1829 годзе ў кляштары жылі 13 манахаў ва ўзросце ад 27 да 87 гадоў. Кляштар уяўляў сабой і поўны гаспадарчы комплекс. Тут размяшчаліся млын, адрыны для дроў і сена, для птушкі і жывёлы, бровар, саладоўні, лазьня, стайня, пякарня, сьвіраны, склеп. Быў і ўчастак зямлі памерам 4,5 гектара.

Неўзабаве пасьля падаўленьня вызваленчага паўстаньня 1830–1831 гадоў па распараджэньні царскага ўрада касьцёл быў гвалтоўна перададзены праваслаўнаму прыходу. Перабудова яго была ня лепшай спробай архітэктурнага ўменьня. Многіх зьдзіўляе масіўны купал з цыбульнай галавой, які тырчыць з барочнага будынка былога касьцёла.

16 чэрвеня 1913 гады ў гэтым храме вянчаліся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), які ў гэты час жыў і працаваў у Пінску, і Марыя Дзмітрыеўна Каменская.

Уваходная брама царквы

Интэр’ер царквы сьвятой Барбары

Вулiца Iркуцка-Пiнскай дывiзii, 8 Савецкая, 13

Вулiца Iркуцка-Пiнскай дывiзii, 22. Гідрамеліярацыйны каледж

Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум Міністэрства земляробства БССР быў заснаваны адразу пасля заканчэньня Другое сусьветнае вайны і пачаў працу ў 1946 годзе. Пасьля 2003 года тэхнікум перайменаваны ў Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.

Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя й кляштар камуністаў

Касьцёл Карла Барамэя – каменны старажыл Пінска. Звыш 200 гадоў таму, ў 1782 годзе на паўночна-ўсходняй ускраіне пінскага прадмесьця Каралін быў пабудаваны каменны касьцёл. Вялікай таўшчыні сьцены, амаль прыгонная вежа, падземныя хады дазваляюць казаць хутчэй пра абарончае збудаваньне, чым аб малітоўным будынку. Ён з’явіўся на заходзе пышнага барока і світанку велічнага клясіцызму, храм i дагэтуль абуджае ўспаміны пра даўно адыйшоўшае ў гісторыю абарончае дойлідзтва.

Каардынаты: 52.120010, 26.115395. Адрас: Вулiца Кiрава, 37.

Першапачаткова касьцёл быў узьведзены з дрэва у 1695 годзе для аб’яднаньня свецкіх ксяндзоў, якія прыбылі сюды з Італіі. Цікавая лёс гэтага аб’яднання. Барташ, бартолиновцы, барталамiты, але гэта ня ўсе яго назвы. Але ж адна з назваў была надоўга выкрасьлена са старонак друкаваных выданьняў Савецкага Саюза. Яго не знайсьці ні ў анiводнай з энцыкляпэдыяў ці слоўніках, ні ў выданьнях па архітэктуры і гісторыі пасьля 1917 года. А ўсё таму, што назва «камуністы» мiмаволі кідала цень на адзіную практычна сьвятую партыю савецкага грамадства. Бо гэта было б ужо амаль ерасьсю.

Ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім толькі ў Пінску мелася аб’яднаньне ксяндзоў-барталамытаў. У Польшчы яны з’явіліся ў 1683 годзе і заснавалі свае рэзідэнцыі ў Венграве, Любліне, Сандомежы, Кельцы. Назва ж «камуністы» заходзіць ад назвы ордэна: «ксяндзы свецкія, якія жывуць у камуне». Ксяндзы-камуністы займаліся навучаньнем і выхаваньнем моладзі, якая вырашыла прысьвяціць сябе духоўнаму служэньню, дзеля чаго ўтрымлівалі сэмінарыі і школы. Іх дзейнасьць была ў чымсьці падобная на тое, чым займаліся езуіты. Падобная сэмінарыя якраз мелася і ў Пінску.

У 1770 годзе на месцы былога драўлянага касьцёла чальцы ордэна пачалі будаўніцтва новага каменнага. Працы былі завершаныя ў асноўным да 1782 года, але асьвячэньне яго пад назвай сьвятога Карла Барамэя адбылося толькі ў 1784 годзе. Карл Барамэй – адзін з вядомых дзеячаў каталіцкай царквы часоў контррэфармацыі, пасьля сьмерцi ён быў кананызаваны. Сьвяты Карл паходзіў з вядомага італьянскага роду, быў у сваяцтве з Папам Рымскім і з’яўляўся кардыналам-біскупам Мілана. Менавіта па яго ініцыятыве пачалі стварацца сэмінарыі.

Напрыканцы XVIII стагодьдзя дзейнасьць ксяндзоў-камуністаў паступова прыходзіць у заняпад, а ў 1836 годзе іх знаходжаньне ў Пінску спыняецца са сьмерцю апошняга ксяндза Ісідара Кантановiча. Доўгі час касьцёл у Пінску знаходзіўся ў запусьценьні. Аднак, ужо ў 1860 годзе быў проведзены збор добраахвотных ахвяраваньняў на яго рамонт. Неўзабаве касьцёл быў зноў асьвечоны, але ўжо пад назвай Сьвятой Тройцы. У 1912 годзе ён разам з усей сваей маёмасьцю далучаецца да касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пасьля прыходу новых уладаў у 1939 годзе ў будынку касьцёла зладзілі паліўны склад. Пасьля Другое сусьветнае вайны касьцёл працягнуў сваю дзейнасьць, але ў 60-я гады яго зноў закрываюць. Будынак прыйшоў у поўны заняпад і апынуўся на грані разбурэньня. Каб выратаваць помнік архітэктуры, мясцовыя ўлады вырашылі рэстаўраваць яго пад гарадзкую канцэртную залу. Праект рэстаўрацыі адрозьніваўся арыгінальнасьцю і, у прынцыпе, адпавядаў пажаданьню пісьменніка Уладзіміра Караткевіча: «Трэба зберагчы гэтую барочную ляльку, якой мог бы ганарыцца любы горад Эўропы». Праўда, з-за недахопа сродкаў ня быў уладкаваны зімовы сад. Рэстаўрацыя спынілася на стварэньні залы камернай музыкі, быў усталяваны кампутарны орган амерыканскай фірмы «Алон».

Вулiца Кiрава, 49 / Партызанская, 15

⟵ Previous part. Part 5
Butrymowicz Palace and Paleśsie Drama Theater

Next part. Part 7. ⟶
The streets of the city center 3. Dniaproŭskaj Flatylii street, Kijaŭca embankment