Pinsk

Part 10. The outskirts of the historic center

Pinsk. Part 10. The outskirts of the historic center

Царква Сьвятога Хведара

У канцы 80-х гадоў XX стагодьдзя было прынята рашэньне ўзьвесьці новы праваслаўны сабор у гонар Сьвятога апекуна горада Хведара Цырона замест разбуранага і неадноўленага храма ў цэнтры места. Праект храма ў рэтраспектыўна-расейскім стылі распрацаваў архітэктар з Баранавічаў Л.В. Макарэвіч. Храм узводзіўся мэтадам народнага будаўніцтва на ахьвяраваньні гараджанаў, арганізацыяў і прадпрыемстваў. У мінулыя стагодьдзі псеўдабізантыйскі стыль ніколі не сустракаўся ў пінскім культавым дойлідстве. Па гэтай прычыне ён з’яўляецца нетыповым для горада, але ў той жа час адкрывае новую старонку ў развіцьці архітэктуры горада. Калі ж ўлічыць, што пабудавалі храм у баку ад гістарычнага цэнтра, то і большасць пытаньняў адпадае. А храм атрымаўся прыгожым.

Каардынаты: 52.127935, 26.069320.

Iнтэр’еры царквы

Званiца храма

Бліжэй да цэнтра горада адзін побач з другiм размешчаныя баптысцкая і пратэстанцкая цэрквы.

Царква эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў

Каардынаты: 52.119737, 26.105330

Пратэстанцкая царква

На вуліцы Пестрака знаходзіцца пратэстанцкая царква.

Каардынаты: 52.137041, 26.044042.

Дзiцячы парк

Над наступным здымкам я доўга мяркаваў, размяшчаць яго ці не. Як мяне туды занесла, навошта я сфатаграфаваў гэтыя напаўразбураныя горкі, незразумела. Але ж няхай будзе. Фотаздымак 2006 года.

Каардынаты: 52.115788, 26.098720.

⟵ Previous part. Part 9
Lenin Square and its outskirts

Next part. Part 11. ⟶
Night city