Pinsk

Part 12. Bonus

Pinsk. Part 12. Bonus

У канцы асобных апавяданьняў, фільмаў або музычных твораў часьцяком сустракаюцца бонусы, якія мала адносяцца да галоўнай тэмы твора. У аповедзе пра Пінск такі бонус таксама ёсьць. У далёкім 2006 годзе мы з маім кіраўніком зьдзяйснялі інспекцыйную паездку па поўдні краіны. Для начлегу ў Пінску быў абраны гатэль «Прыпяць». Каб пракантавацца адну ноч у камандзіроўцы, яго цалкам дастаткова, але ж гаворка тут не пра гатэль, а пра тыя віды, якія можна атрымаць, пражываючы ў ім. Сам я падчас гідкага і брыдкага надвор’я фотаапарат дастаю з вялікай неахвотай, так што здымкі нiжый – не мае. Але паколькі яны зроблены ў маёй прысутнасьці, то я палічыў магчымым ўставіць ў аповяд пра Пінск некалькі апрацаваных мной фотаздымкаў з той ужо далёкай паездкі. Новага пра горад яны не раскажуць, але могуць служыць альтэрнатывай «наземным» відам. Можна таксама параўнаць Пінск 2006 года з Пінскам года 2019.

Палац Бутрымовіча, на далёкім пляне – кляштар бэрнардынаў

Вулiцы старого места

Месца зьліцця Піны і Прыпяці

Карабль-помнiк на беразе Пiны

Былы Рынкавы пляц. Скульптура таго, хто сьпяшаецца сысьці

⟵ Previous part. Part 11
Night city