Stolin district

Almanskija bałoty Nature Reserve

Альманскія балоты – гэта буйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балотаў, які захаваўся да нашых дзён у натуральным стане. Паўднёва-заходняя частка масіву распасціраецца на тэрыторыю Украіны, у сувязі з чым паўднёвая мяжа заказніка праходзіць па дзяржаўнай мяжы. Плошча трансфармаваных земляў (дарогі, тэрыторыі вайсковых пастоў) складаюць не больш за 1% ад усёй плошчы заказніка. Каля 40% тэрыторыі займаюць адкрытыя балоты, пераважна пераходныя, парослыя разрэджаным трыснягом, мохам і рэдкімі бярозкамі. Сярод балотаў раскіданыя пясчаныя дзюны (ў выглядзе астравоў і працяглых градаў), парослыя хваёвымі альбо ліставымі лясамі. Увогуле, лясамі, пераважна забалочанымі, пакрыта амаль 50% плошчы заказьніка. Акрамя балотных сустракаюцца сухія хвойнікі, пойменныя дубравы і чорнаалешнікі.

Альманскія балоты размешчаныя ў міжрэччы правага прытока Прыпяці – ракі Сьцьвіга і ракі Мастава, якая ўпадае ў Сцвігу і ўтварае паўночна-заходнюю мяжу заказніка. Акрамя Маставы ў Сьцьвігу ўпадаюць некалькі старых меліяратыўных каналаў, якія былі пабудаваныя яшчэ ў пачатку ХХ стагодьдзя. У цяперашні час яны знаходзяцца ў паўразбураным стане, аднак сток вады з балотаў (асабліва інтэнсіўны вясной) па ім яшчэ працягваецца. Пойма ракі Мастава ў межах заказніка вельмі забалочаная. У паўночнай частцы комплексу знаходзяцца два возеры – Вялікае і Малое Засамінае з агульнай плошчай каля 100 гектараў. Астатнія 23 возеры заказніка зусім дробныя – ад 0,5 да 5 гектараў. Альманскія балоты адрозьніваюцца ад іншых падобных балотных комплексаў буйнымі памерамі, захаванасьцю ў натуральным стане, стабільнасьцю гідралягічных умоваў.

На тэрыторыі ўгоддзя выяўлена 687 відаў расьлінаў, 12 зь якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Асноўныя біятопы: лясы – 50%, балоты – 40% (пераважна пераходнага тыпа), рэчышчы і іх узьбярэжжы – 5%, іншыя землі – 5%.

Птушкі: арнітафаўна Альманскіх балотаў прадстаўлена 151 відам птушак, 25 зь іх занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Найбольшае значэньне Альманскія балоты маюць для захаваньня самай вяікай у Беларусі гнездавой группіроўкі вялікага арляца Aquila clanga. Акрамя таго тут у значнай колькасьці гнязьдзяцца вялiкi грыцук Limosa limosa, вялiкi кулён Numenius arquata. Альманскія балоты гэта месца гнездаваньня больш чым 100 пар шэрых журавоў Grus grus.

Aльманскія балоты забяспечваюць існаваньне значнай часткі (10-20%) беларускай папуляцыі барадатай кугакаўкі Strix nebulosa, гняздуецца тут і глушэц Tetrao urogallus, палеская папуляцыя якога зараз знаходзіцца ў прыгнечаным становішчы.

Іншыя групы жывелаў. На тэрыторыі заказьніка сустракаеца 26 відаў млекакормячых, 3 з якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Да нядаўняга часу тут яшчэ адзначалася эўрапейская норка Mustela lutreola – від, які знаходзіцца ў Еўропе пад пагрозай глабальнага знікненьня. Поймы рэк Ствіга і Мастава падтрымліваюць існаваньне адной з буйнейшых папуляцый выдры Lutra lutra.

Каардынаты ўвахода на экалягiчную трапу: 51.797230, 27.089961.