Stolin district

Alšany

Альшаны – вёска на рацэ Альшанцы (берагох возера Альшанскага), цэнтар сельсавету Столінскага раёну. Знаходзяцца на шашы Р88, за 8 кiлямэтраў на ўсход ад Давыд-Гарадку, за 4 кiлямэтры на поўнач ад Рамелю. Колькасьць насельнiцтва па стане на 2019 год складала 7.700 чалавек.

Альшаны – адна з найбольшых вёсак краіны, «агурковая сталіца Беларусі». У Альшанах няма аніводнага завода, менавіта таму Альшаны застаюцца вёскай. Больш чым 90% жыхароў афіцыйна з’яўляюцца беспрацоўнымі. Пераважная большасьць жыхароў займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць агуркі, капусту, памідоры. Сюды едуць на працу ня толькі са Століна, але і з Пінску і ўсяго Столінскага, Пінскага і Жыткавіцкага раёнаў, і нават з Украіны. Прадукцыя з альшанскіх цяпліц пастаўляецца на ўнутраны рынак краіны і ў Расею.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alsz (Alisz).

У архіўных крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1392 годзе разам зь вёскай Велямічамі як вёска ў Вялікім Княстве Літоўскім.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Альшаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.

З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР.

Царква Святой Параскевы Пятніцы

Царква пабудаваная ў 1997 годзе на месцы згарэлага ў 1970–1980-х гадах старога драўлянага храма.

Каардынаты: 52.076369, 27.345744.

Храм пратэстанцкi. Дом малiтвы

Значная частка з 8-тысячнага насельніцтва Альшанаў паводле веры – пратэстанты. Мясцовая супольнасьць хрысьціянаў веры эвангельскай налічвае 1500 чалавек.

Царква пабудаваная ў 1990-х гадах.

Каардынаты: 52.071754, 27.344834.

Альшанскi маёнтак

Каардынаты: 52.077442, 27.364106. Адрас: Вулiца Першамайская.

Помнiк агурку

Помнік агурку з’явіўся ў Альшанах у 2017 годзе. Знаходзіцца ён побач з кафэ-піцэрыяй “Альшанскі Маёнтак”. На стужцы агурка нахрыдзіцца надпіс: «Я огурчик удалой, есть меня весь шар земной!».

Каардынаты: 52.077444, 27.364785.

Царква Святой Юльяніі Альшанскай

Царква пабудаваная ў 1990-х гадах.

Каардынаты: 52.079433, 27.347549.