Stolin district

Biełavuša

Белаву́ша (таксама – Балагу́ша) – вёска на левым беразе ракі Гарыні, цэнтар Белавускага сельсавету. Знаходзiцца на шашы Р88, на поўнач ад Манькавічаў, за 6 кiлямэтраў на паўднёвы захад ад Беражнога.

У летапісных крыніцах Белавуша вядома з XVI стагодзьдзя як вёска Белагуша ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

Па другiм падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

У 1921–1939 гадох Белавуша – у складзе Польшчы, з 1939 году – у БССР.

Царква Сьвятой Жываначальнай Тройцы

Першая парафіяльная церква у Белавушы была пабудаваная ў 1833 годзе і асьвечаныя ў імя сашэсьця Сьвятога Духа. Пры пажары 1866 года згарэлі частка царкоўнага архіва і мэтрычных кніг. Паводле апісаньня парафій і цэркваў Мьнскай епархіі ў 1879 годзе ў вёсцы ніякага храма не было.

Новы храм са званіцай з тым жа iмем быў пабудаваны на сродкі прыхаджанаў і асьвечаны ў 1906 годзе. Драўляны будынак у стылі архітэктуры нэарасейскага стылю быў пабудаваны на каменным падмурку на месцы ранейшай царквы пры ўдзеле архітэктара В. В. Струева. Храм ніколі не зачынняўся.

Каардынаты: 51.939501, 26.916811.