Stolin district

Charomsk

Харомск – вёска на левым беразе ракі Гарынь, разьмешчаная на шашы Р88, за 7 кiлямэтраў на захад ад Давыд-Гарадку. Харомск уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Харомскага сельсавету.

Насельніцтва па стане на 2010 год складала 737 чалавек.

Царква Нараджэньня Божай Маці

Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі, пабудаваная ў 1995 годзе з цэглы.

Каардынаты: 52.025532, 27.113859.