Stolin district

Fiadory

Фядо́ры – вёска на шашы Р6, за 5 кiлямэтраў на захад ад Калоднага, зьяўляюцца цэнтрам Фядорскага сельсавету. Насельнiцтва вёскi па стане на 2010 год складала 1.049 чалавек.

У гiстарычных крыніцах Фядоры вядомыя з 1524 года з прывілея каралевы Боны як уласнасьці шляхціца Багдана Веляціцкага. З 1793 года ў складзе ў Расійскай Імперыі. З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года Фядоры – у складзе БССР.

У 1960-м вучоны з Пінску Вячаслаў Вярэніч наведваў Фядоры ў рамках экспедыцыі па вывучэньні дыялектаў. Фядоры згадваюцца ў адным з ягоных нататнікаў.

Царква ў гонар абраза Божай Маці Неапалімая Купіна

Будаўніцтва храма ў гонар абраза Божай Маці Неапалімая Купіна пачалося ў 2012 годзе. У лютым 2018 года быў усталяваны іканастас. Архiтэктурны стыль царквы вызначаюць як рэтраспэктыўна-расейскі.

Каардынаты: 51.949296, 26.410351.