Stolin district

Novabieražnoje

Новаберажное – пасёлак за 1 км на поўнач ад Беражнога, за 22 кiлямэтры ад Слонiма, ў складзе Беражноўскага сельсавету.

У 1890 годзе памешчык Алеша за паўтары кілямэтры ад вёскі Беражное разбіў сад і парк, у якім пазьней узьнік маёнтак з гаспадарскім дваром і броварам. З 1921 года фальварак – у складзе Столінскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводзтва Польшчы ў валоданьні Канстанціна Алешы. Пасёлак нацыяналізаваны ў складзе БССР, пасьля чаго ён стаў хутарам. Па заканчэньнi Другой сусьветнай вайны населены пункт лічыўся як паселішча пры Беражноўскім спіртзаводзе, не маючы афіцыйнай назвы. Назву Новаберажное атрымаў у 1969 годзе.

Насельніцтва пасёлка на 2019 год складала 7 чалавек.

Сядзіба Алешаў. Сядзібны дом

Сядзібна-паркавы ансамбль Алешаў у Новаберажным, помнік сядзібна-паркавай архітэктуры, знаходзіцца на землях колiшняга маёнтку Алешаў, які ў XIX стагодьдзі аддзяліўся ад маёнтка Старое Беражное.

Сядзіба была збудаваная ў канцы XIX стагодьдзя. У пляне яна мае форму выцягнутага прамакутніка, але без выяўленай кампазіцыйнай восі. Сядзібны дом пабудаваны ў глыбіні парку, будынак прамавугольны, двухпавярховы. Будынак прафесійна складзены з якаснай чырвонай цэглы. Сядзіба мае рысы нэаготыкі.

У наш час уздоўж будынка сядзібнага дома высаджаны шэраг бяроз, якія парушаюць кампазіцыю і закрываюць фасад.

Каля сядзібы працуе вінны завод (колiшняя вінакурня). Сядзібны дом знаходзiцца ў задавальняючым стане, але з кожным годам усё больш прыходзіць у занядбаньне.

Каардынаты: 52.011282, 26.988854.

Унутраны стан сядзiбнага дома