Stolin district

Radčyck

Радчыцк – вёска за 20 кiлямэтраў на захад ад Століна, цэнтар Радчыцкага сельсавету.

У летапісных крыніцах Радчыцк вядомы з 1390 року.

Млоцкімі, якім належала вёска, была пабудавана драўляная царква, але ў 1760 годзе згарэла. У тым жа року была адноўлена на сродкі прыхаджан. Пасьля Радчыцк перайшоў да Скірмунтаў. На сродкі Аляксандра Скірмунта замест папярэдняй, ужо струхнеўшай царквы ў 1841 годзе была ўзьведзена мураваная прыхадзкая царква.

У 1863 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча. На 1886 год – сяло, цэнтар воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. Меліся вінакурны завод і млын. Па перапісе 1897 года зьявіліся: школа царкоўнай граматы, хлебазапасная лаўка, піцейны дом.

З 1921 па 1939 год Радчыцк у складзе міжваеннай Польшчы. У 1921–1923 гадох — цэнтар Радчыцкай гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва, з 1923 па 1939 гады гміна знаходзілася ў складзе Столінскага павету.

Царква Нараджэньня Божай Маці

Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудаваная ў 1837–1841 гадох з цэглы ў стылi архітэктуры позьняга клясіцызму па фундацыі пінскага павятовага харунжага і пінскага павятовага маршалка Аляксандра Скірмунта, бацькі Гелены Скірмунт.

Каардынаты: 51.957616, 26.573772.

Царква Нараджэньня Божай Маці. Магiла Аляксандра Скiрмунта

Аляксандар са шляхецкага роду Скірмунтаў нарадзіўся ў 1794 годзе ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. Меў брата Адама, маршалка павятовай шляхты. У 1820 годзе з братам Адамам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Чарвенічы, Рум ды інш. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку.

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны ў Радчыцку каля царквы, магіла захавалася.