Stolin district

Stolin

Столін – места на рацэ Гарыні, адміністрацыйны цэнтар Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год складала 13.460 чалавек. Знаходзіцца за 245 кiлямэтраў на ўсход ад Берасьця, за 7 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец – Сарны). Празь места пўтамабільныя дарогі на Пінск і Давыд-Гарадок.

Столін – даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся парк «Манькавічы» пры колішняй сядзібе Радзівілаў, а таксама Вялікая сынагога ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму драўляная Прачысьценская царква і мураваны касьцёл, помнікі архітэктуры XIX стагодьдзя, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Столін утварыўся ад славянскага паняцьця «стольны, сталічны» (гэтак часам называлі галоўную сядзібу ці галоўнае паселішча таго або іншага фэўдала). На думку некаторых дасьледнікаў, паходжаньне назвы Століна магло абумовіць разьмяшчэньне старажытнага паселішча на высокім абрывістым беразе ракі. Таксама існуе некалькі паданьняў пра паходжаньня назвы Столін:
– Калісьці, у гэтай мясцовасьці існавала вялікае возера, у якім аднойчы вылавілі 100 ліноў. Адсюль і пайшла назва места – Столін.
– На рацэ Гарыні стаялі 7 мястэчак, у якіх княжыла 12 братоў. Іхнае месца збору (паседжаньні, нарады), гэта значыць стол, за якім зьбіраліся браты-княжычы, знаходзіўся на месцы сучаснага Століна, адсюль і назва.

Першы пісьмовы ўпамін пра Столін (сяло Стольна) зьмяшчаецца ў «Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў» і датуецца 1555 годам. У XVI–XVIII стагодзьдзях Столін меў статус мястэчка і ўваходзіў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Саламярэцкіх, Вішнявецкіх, Пацеяў, Солтанаў, Скірмунтаў і іншых. Тут існаваў драўляны замак.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654–1667) 20 верасьня 1655 году казакі І. Залатарэнкі і князя Дзьм. Валконскага захапілі і спалілі Столін. Пры вызваленьні Пагарыньня войскамі Вялікага Княства Літоўскага на подступах да мястэчка адбылася няўдалая для іх бітва. Па гэтых падзеях замак прыйшоў у заняпад.

З 1791 году столiн ўваходзіў у склад Пінска-Зарэчнага павету Берасьцейскага ваяводзтва, а ў 1792 годзе стаў сталіцай Запінскага павету.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Столін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Новыя ўлады скасавалі Запінскі павет і панізілі статус паселішча да цэнтру воласьці Пінскага павету.

У 1794 годзе ў Століне збудавалі цагляную сынагону (помнік архітэктуры клясыцызму). У 1815 годзе на ахвяраваньні мясцовых жыхароў і столінскага шляхцюка Каэтана Каржанеўскага ў мястэчку збудавалі новую цагляную царкву, асьвечаную ў 1846 годзе пад тытулам Сьвятой Тройцы. У 1816 годзе ў Століне адкрылася першая ў Беларусі школа ўзаемнага навучаньня, у якой вывучалі асновы аграноміі. У 1827 годзе цагляная сынагога пацярпела ад пажару. У 1863 годзе пачала дзеяць расейская земская народная вучэльня. На 1886 год у мястэчку быў 121 двор (паводле вынікаў перапісу 1897 году – 250 двароў); дзеялі царква, сынагога, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, капліца; існавалі валасная ўправа, земская народная вучэльня, конная паштовая станцыя, вінакурны і чайны заводы, карчма, 20 крамаў; насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй, сплавам лесу. У 1912 годзе адкрылася першая лякарня. У 1915 годзе ў Столін з захопленага немцамі Пінску пераехала павятовая адміністрацыя.

Колiшнi касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (страчаны)

Клясыцыстычны касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя, знаходзіўся ў цэнтры места, на Касьцельным пляцы. Мураваны касьцёл у Століне збудавалі ў 1811 годзе з фундацыі Каэтана Каранеўскага. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830–1831) у 1852 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1923 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла рыма-каталікам. У Другую сусьветную вайну атрымаў пашкоджаньні. Па вайне савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.

У 2007 годзе на месцы касьцёла знайшлі некалькі дзясяткаў камянёў з старажытнымі надпісамі і выбітымі крыжамі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Столін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Столін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 25 сьнежня 1918 у Століне адбыўся зьезд старшынь валасных рэвалюцыйных камітэтаў і камандзіраў партызанскіх фармаваньняў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Столін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места. 1 студзеня 1923 году ён стаў цэнтрам Столінскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Столін увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну Пінскай, з 1954 году – Берасьцейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 12 ліпеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Царква Ўшэсьця Гасподняга

Царква Ўшэсьця Гасподняга знаходзіцца ў цэнтры места пад адрасам вуліца Гарынская, 64. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі, збудаваны ў стылістыцы мураўёвак другой паловы XIX ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Новую драўляную царкву ў Століне збудавалі ў 1938 годзе, яна з’яўляецца прыкладам выкарыстаньня ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы стылістыкі эклектычнай царкоўнай архітэктуры, якую ўлады Расейскай імпэрыі насаджалі ў межах палітыкі маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага.

Каардынаты: 51.885496, 26.832197. Адрас: Вулiца Гарынская, 64.

Вулiца Савецкая

Пляц Ленiна

Райвыканкам

Вулiца Савецкая, 69.

Будынак колiшняга староства

Будынак староства з’явiўся ў Столiне ў гады мiжваеннай польскай рэспублIкi ў 1930-я гады.

Адрас: Вулiца Ленiна, 4.

Гатэль Гарэнь

Адрас: вулiца Ленiна, 7.

Помнiк Ленiну

Вулiца Савецкая, 61

Сынагагальны двор. Сынагога галоўная

Вялікая сынагога ў Столiне – помнік архітэктуры пераходнага пэрыяду ад барока да клясыцызму канца XVIII стагодзьдзя. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную Вялікую сыногогу ў Століне збудавалі ў 1792 годзе. Будынак пацярпеў да пажару 1827 году, па чым яго аднавілі. У час Другой сусьветнай вайне нацысты зьнішчылі жыдоўскую грамаду места. У бягучыя гады сынагога знаходзiцца ў заняпадзе.

Каардынаты: 53.093633, 25.317744. Адрас: вулiца Тэльмана (Савецкая, 1).

Дом культуры

Адрас: Камсамольскi пляц, 1.

Камсамольскi пляц, 5

Камсамольскi пляц, 6

Вулiца Пiнская, 1

Вулiца Савецкая, 4

Камсамольскi пляц. Колiшнiя гандлёвыя рады

Гандлёвыя рады ў Століне былі пабудаваныя ў XIX – 1-й палове XX стагодьдзяў, пасьля гэтага некалькі разоў перабудоўваліся.

Вулiца Дзяржынскага

Столiнскi РУУС

Адрас: вулiца Дзяржынскага, 81. Пабудова 1925 году.

Вулiца Дзяржынскага, 121б

Столiнскi дзяржаўны прафэсiйны лiцэй

Адрас: вулiца Дзяржынскага, 123.

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў – помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў у Манькавічах (цяпер у межах Століна). Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне места, пры ўтоку ракі Капанцу ў Гарынь. Твор архітэктуры рамантызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў, брамы і парку. Да нашага часу захаваліся гаспадарчыя пабудовы і парк.

Сядзіба Радзівілаў ў Манькавічах пачала фармавацца ў пачатку XVIII стагодьдзя, калі яна складалася з жылых дамоў – двух панскіх (старога і новага), некалькіх для прыслугі каля ўязной брамы, гаспадарчых пабудоваў і саду. У 2-й палове XVIIII стагодьдзя збудавалі дом аканома і дадатковыя гаспадарчыя пабудовы. У 1780-я гады збудавалі драўляны палац.

У пачатку XIX стагодьдзя каля палаца збудавалі драўляны флігель пад гонтавым дахам, дом для прыслугі, кухню, конна-валовы млын, 3 гумны з прыбудаванымі ў тарцах сьвірнамі, саладоўню ды іншае. Пры ўезьдзе ў сядзібу паставілі браму. У 1885 годзе з ініцыятывы Марыі Радзівіл вакол палаца заклалі парк. У канцы XIX стагодьдзя палац перабудавалі паводле праекту архітэктара Вэнцэля.

За часамі Другой сусьветнай вайны палац згарэў. Па вайне ў будынках сядзібы разьмясьціліся краязнаўчы музэй і музычная школа.

Сядзіба Радзівілаў «Манькавічы». Cтайня

Каардынаты: 51.898074, 26.870927. Адрас: вулiца Церашковай, 22.

Савушкiн прадукт. Столiнская фiлiя

Адрас: вулiца Церашковай, 42

Царква ў гонар сьвяціцеля Лукі спаведнiка Крымскага

Каардынаты: 51.902297, 26.853986. Адрас: вулiца Быкоўскага, 28.

Знак на уезьдзе ў места

Знак на уезьдзе ў места