Žabinka district

Žabinka

Жабiнка – раённы цантар у Берасьцейская вобласьцi пры ўтоку ракі Жабінкі ў Мухавец. Тапонім «Жабінка» паходзіць альбо ад расьліны жабнік звычайны, якi прысутнiчае на гербе места, альбо ад малога прытоку Мухаўца, ракі Жабінкі, якая ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных дакумэнтах у XVII стагодьдзi. На думку географа В. Жучкевіча, у аснове назвы — асабовае імя-мянушка Жаба з вытворнымі ад яго прозьвішчамі. 

Жабінку заснавалі ў канцы XVIII стагодзьдзя як мызу (хутар). У 1871 годзе зьявілася станцыя Жабінка Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. Гэты год лічыцца афіцыйнай датай заснаваньня паселішча.

У 1901 годзе ў Жабінцы збудавалі нафтавы склад продажу газы, у 1902 годзе – паравы млын, а неўзабаве – сукнавальню і лесапільню. У 1907 годзе пачало дзейнічаць Жабінкаўскае пазыкова-ашчаднае таварыства, якое ўтварылі 47 найбольш заможных жыхароў.

Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы

У 1885 годзе ў Жабінцы была пабудаваная Пакроўская царква. Гэта помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаньнем утрыраваных формаў клясіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю.

Каардынаты: 52.195273, 23.993153

Храм пратэстанцкі

Пратэстанцкі храм з’явіўся ў Жабінцы ўжо пасьля развалу Саюза, у пачатку 1990-ых гадоў.

Каардынаты: 52.197705, 24.031196

Чыгуначная станцыя

Чыгуначная станцыя ў Жабiнцы была пабудаваная ў канцы XIX стагодьдзя.

Каардынаты: 52.200762, 24.017514

Касьцёл сьвятога Язэпа

Касьцёл ў Жабiнцы пабудавалi ў 1998 годзе i асьвяцiлi ў гонар Сьвятога Язэпа.

Каардынаты: 52.202619, 24.004643


Райвыканкам

Каардынаты: 52.196000, 24.014177