Žabinka district

Ździtava

Зьдзітава – былая самастойная вёска, якая ў 2017 годзе ўвайшла у склад горада Жабінка.

Царква Сьвятога Мiкiты

У Зьдзітаве знаходзіцца адна з самых старых драўляных цэркваў Беларусі, яна асвечаная ў гонар сьвятога Мікіты. Пабудавана царква была ў 1502 (!) годзе, а апошняе абнаўленьне адбылося ў 1787 годзе. Царква пабудаваная ў традыцыях заходнепалескай архітэктуры, аднаго з двух тыпаў палескай архітэктурнай школы, якая прэтэндуе на ўключэньне ў Сьпіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Каардынаты: 52.196579, 24.059212