Homiel

Part 02. Lenin Square

Пляц Леніна – сёньняшні цэнтар Гомелю, яго сэрца. І так было ва ўсе часы. У часы Кіеўскай Русі амаль увесь сярэднявечны Гомій размяшчаўся на тэрыторыі цяперашняга пляцу і парка. У той перыяд і аж да XVIII стагодьдзя Гомель уяўляў сабой адносна хаатычную драўляную забудову з вузкімі вулачкамі і завулкамі. Тут стаялі складзеныя з бярвеньня праваслаўныя Мікалаеўская, Прачысьценьская, Траецкая і Спаская цэрквы і драўляны каталіцкі касьцёл Унебаўзяцьця Панны Марыі, буйныя сядзібы шляхты, купцоў і багатых мяшчан. У той час гарадзкая Рынкавая плошча знаходзілася прыкладна каля сучаснага палаца ў парку. Ад яе промнямі разыходзіліся пяць асноўных вуліцаў – Чачэрская, Траецкая, Спаская, Карнілаўская і Рэчыцкая.

Рэгулярную пляніроўку цэнтар Гомелю атрымаў ужо пры новых уладальніках, Пятры, а пазьней – Мікалае Румянцавых.

Канцлер Расійскай імперыі Мікалай Румянцаў захацеў даць свайму беларускаму маёнтку новае спарадкаванае аблічча, ці ледзь не на манер Рыма альбо Парыжа. Па Вялікім пляне забудовы Гомеля 1808 года, цэнтрам горада павінна была стаць новая плошча. А тут яшчэ «дарэчы» прыйшоўся пажар, які спаліў у 1801 годзе значную частку горада. Ацалелыя сядзібы мяшчанаў па загадзе графа зьнеслі.

Даўжэй за ўсё прыйшлося засыпаць гарадзкія равы і яры, зносіць валы і раўняць мясцовасьць. Па загадзе графа працы вялі з такой стараннасьцю, што пры нівеліроўцы плошчы ў 1825 годзе ўвесь культурны пласт старажытнага Гомеля быў цалкам зьнішчаны.

Пасьля гэтага на рынкавым пляцы пабудавалі каменныя Гасціны двор, гарадзкую ратушу, каталіцкі касьцёл і іншыя будынкі. Каталіцкі касцёл, збудаваны па праекце англійскага архітэктара Джона Кларка, размяшчаўся на пляцоўцы перад сучасным будынкам «Гомельаблтэлекама».

Непадалёк знаходзіўся двор Гомельскай вольнай пажарнай каманды (тушаньне пажараў у той час было справай «добраахвотнай»). Гасьціны двор знаходзіўся прыкладна на месцы цяперашняга скверыка і ўяўляў з сябе прамакутную цагляную пабудову са скляпеністай аркай цэнтральнага ўваходу, з лаўкамі, скрынямі і абжорнымі радамі.

Паміж плошчай і вуліцай Базарнай (Працоўнай),у пачатку XX стагодьдзя стаяў шэраг двухпавярховых жылых дамоў. У той частцы плошчы, што прылягала да Кіеўскага спуску, знаходзілася капліца-помнік у гонар Аляксандра ІІ.

У нядзелю на Базарнай кіпеў гандаль. Сяляне з навакольных сёл, якія кіруюць шматлікіх памешчыцкіх маёнткаў, буйныя купцы і дробныя гандляры – усё везлі сюды свой тавар.

Два разы на год тут праходзілі буйныя кірмашы: Васільеўскі ў студзені і Узьвіжанскі – у верасьні. На іх з’язджаліся купцы і камерсанты ня толькі з Беларусі, Расіі і Украіны, але нават з-за мяжы. Гандлёваму ажыўленьню спрыяла і разьмешчаная побач, на Кіеўскім спуску, рачная прыстань, адкуль судна хадзiлі ўніз па Сожы і Дняпры, да самога Кіева і Херсона.

Гомельскi абласны драматычны тэатар

Да рэвалюцыі ў Гомелі выступалі шматлікія тэатральныя трупы, у тым ліку і з Украіны і Расеі, але вось свайго гарадзкога тэатра не было. Уладальнікі горада не раз мелі намер ашчасьлівіць мясцовую публіку будаўніцтвам пампезнага будынка для прыстанку музаў. Вось толькі грошай для гэтага ані ў сціплым бюджэце Гомельскай гарадзкой Думы, ані ў прыватных мецэнатаў, у тым ліку Паскевічаў, знайсьці так і не ўдалося. Будаўніцтва будынка Гомельскага абласнога драматычнага тэатра на цэнтральнай плошчы змаглі пачаць толькі ў канцы 1930-х гадоў.

Першапачаткова было абранае месца на тэрыторыі парка, для чаго нават высеклі частку каштоўных дрэваў. Па ўспамінах старажылаў, у 1940 году пад будучы тэатар ужо заклалі падмурак. Калі б не вайна, то Гомель у якасьці галоўнага тэатральнага будынка атрымаў бы працу самога акадэміка Івана Жалтоўскага – праект быў ім распрацаваны да 1941 года.

Аднак будаўніцтву перашкодзіла вайна. Гарадзкая плошча таксама стала месцам баёў. Як гавораць пажылыя гамяльчане, у катлаване, выкапаным пад падмурак тэатра, немцы хавалі ахвяраў свайго акупацыйнага тэрору.

У канцы 1980-х гадоў на пляцы былі знойдзеныя бутэлькі з запальнай сумесьсю. Добра вядома, што ў 1941 годзе гомельскія падлеткі масава збірала шклотару для іх вырабу (адзін піянэр прымудрыўся сабраць 10 тысяч бутэлек), а на лікёра-гарэлачным і іншых прадпрыемствах гэтыя бутэлькі ператваралі ў праславутыя «Кактэйлі Молатава».

Адзін англельскі ваенны гісторык у сваёй працы чамусьці нават назваў Гомель радзімай гэтай немудрагелістай, але дастаткова эфектыўнай зброі для барацьбы з бронетэхнікай.

Пасьля вайны гомельскі тэатр аддалі ленінградзкаму архітэктару Аляксандру Тарасенку. Аўтар арыгінальнага праекта Іван Жалтоўскі застаўся ў свайго вучня толькі кансультантам. Пабудавалі тэатар у 1956 годзе. Да старога варыянта дадалі клясічныя калянады і порцік, парадныя лесьвіцы адштукавалі мармурам, дзьверы выканалі з дуба з бронзавымі ручкамі з інкрустацыяй каляровым шклом, панэлі ў зале распісалі беларускім нацыянальным арнамэнтам.

Каардынаты: 52.424737, 31.013996. Адрас: Пляц Ленiна, 1.

У адрозьненьне ад Віцебскага субрата, які будаваўся ў гэтыя ж часы, тэатар у Гомелі пасьпелі скончыць да рэалізацыі абмежавальных драконаўскіх мераў у дачыненьні да архітэктурных празмернасьцяў: будынак тэатра ў Гомелі відавочна выглядае значна багацейшым і цікавейшым.

Помнiк Ленiну

У 1958 годзе на плошчы быў усталяваны бронзавы помнік Уладзіміру Леніну на пастаменце з чырвонага граніту. З таго часу Цэнтральная плошча Гомеля стала насіць імя правадыра рэвалюцыі.

У савецкі час існавала дасціпная расшыфроўка скульптурнай кампазіцыі, якая нехаця ўтварылася на плошчы. Справа ў тым, што дах драмтэатра ўпрыгожвае скульптура антычнай музы Мэльпамены, якая падняла над галавой вянок.

Ленін жа стаіць насупраць з суровым выразам твару, у эмацыйным парыве сьціскаючы сваю праславутую кепку. Мясцовыя гумарысты цьвёрда верылі, што скульптар захаваў Ільіча ў момант, калі той рашуча адмаўляе тэатральнай багіні, якая кліча яго пад шлюбны вянок.

Cквэр Кірылы Тураўскага. Помнік гарадам-пабрацімам Гомеля

Пляц Ленiна, як і большая частка горада, была моцна разбураная ў гады Другое сусьветнае вайны. Аднаўлялі пляц па генпляне 1946 года. Пры гэтым Гасьціны двор адбудоўваць нанова ня сталі. На яго месцы быў разбіты скверык (цяпер – імя Кірылы Тураўскага, з аднайменным помнікам). У той час тут красавалася яркая кветкавая клюмба, з вазамі вычварных, пад антычнасць, формаў.

 

⟵ Previous Part. Part 1
Palace and park ensemble of Rumiancaŭ and Paskievič

Next Part. Part 3. ⟶
Savieckaja Street (formerly Rumiancaŭskaja). Even side